27 красавiка 2024, Субота, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Павышэнне пенсійнага ўзросту ў РФ - прамое парушэнне Пуціным свайго абяцання

7
Навальны: Павышэнне пенсійнага ўзросту ў РФ - прамое парушэнне Пуціным свайго абяцання

Пуцін абяцаў, што павышэння пенсійнага ўзросту ў Расіі не будзе, пакуль ён узначальвае краіну.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што пакуль ён сядзеў 30 дзён у спецпрыёмніку, у Расеі падаражэў бензін, павысілі падаткі на ПДВ і павялічылі пенсійны ўзрост. Пра гэта гаворыцца на сайце палітыка.

«У нас у спецпрыёмніку усё значна больш стабільна», - адзначыў ён.

Апазіцыянер падкрэсліў, што павышэнне пенсійнага ўзросту з'яўляецца прамым парушэннем перадвыбарчага абяцання прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«Уся гэтая тэма з павышэннем пенсійннага ўзросту павінна разглядацца выключна ў кантэксце парушэння Пуціным абяцання, якое ён публічна даваў шмат разоў», - заявіў Навальны.

Узрост выхаду на пенсію ў Расеі не мяняўся з часоў СССР і складае для мужчын 60 гадоў, для жанчын - 55.

З 1 студзеня 2019 года расейскі ўрад плануе павысіць пенсійны ўзрост да 63 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын і ўвесці пераходны перыяд гэтага павышэння - да 2028 года для мужчын і аж да 2034 года для жанчын.

Згодна з Глабальным пенсійным індэксам, паводле стану на 2017 г. РФ з'яўлялася адной з найгоршых краін свету для пенсіянераў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках