У Крамлі асцерагаюцца росту пратэстных настрояў
4- 15.06.2018, 21:23
- 16,321
Пратэсты могуць успыхнуць праз павышэнне пенсійннага ўзросту.
Упраўленне прэзідэнта РФ унутранай палітыкі збірае і аналізуе інфармацыю, якая паступае з рэгіёнаў, пра рэакцыю насельніцтва на павышэнне пенсіённага ўзросту, якое рыхтуецца, распавёў "Ведомостям" чалавек, блізкі да Крамля.
Улады занепакоеныя магчымымі пратэстамі, ведае іншая крыніца, блізкая да адміністрацыі Пуціна. Абмяркоўваюцца розныя спосабы мінімізацыі негатыўнай рэакцыі насельніцтва, сказаў адзін іх, але якія менавіта, не ўдакладніў.
Са слоў іншага суразмоўцы журналістаў, у залежнасці ад вастрыні рэакцыі людзей улады могуць нават пайсці на змякчэнне параметраў рэформы: магчыма зніжэнне папярэдняй планкі, да якой мяркуецца павысіць пенсійны ўзрост, або павелічэнне пераходнага перыяду.
Пра такія магчымыя саступкі ўладаў казаў экспэрт, знаёмы з ходам абмеркавання рэформы ва ўрадзе. Змякчэнне параметраў рэформы вызначана адбудзецца, перакананы іншы блізкі да Крамля чалавек: гэта стандартны ход - унесці ў Дзярждуму найбольш жорсткі варыянт, а затым крыху змякчыць яго, каб супакоіць грамадскасць.