19 красавiка 2024, Пятніца, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча патрабуе змяніць газавую дырэктыву ЕЗ

Польшча патрабуе змяніць газавую дырэктыву ЕЗ

Такім чынам Польшча хоча ўскладніць будаўніцтва «Паўночнай плыні - 2».

Польшча цісне на Еўрапейскі звяз, патрабуючы паскорыць працу над зменамі ў газавай дырэктыве ЕЗ, якая ўскладняе будаўніцтва газаправода «Паўночная плынь - 2». Пра гэта паведаміў віцэ-міністр энэргіі Польшчы Міхал Куртыка "Польському радіо".

У лістападзе 2017 г. Еўрапейская камісія прапанавала ўнесці змены ў газавую дырэктыву ЕЗ. Аднак Балгарыя, якая кіравала працамі Еўразвязу, абмежавалася сустрэчамі экспэртаў і затармазіла тэмп працы над дакументам. Згодна з новай рэдакцыі дакумента, усе газаправоды, у тым ліку імпартныя, якія пралягаюць марскім шляхам, будуць падлягаць заканадаўству ЕЗ.

Амбасадары ЕЗ павінны заняцца зменамі газавай дырэктывы ў канцы чэрвеня. З 1 ліпеня прэзідэнцтва ў ЕЗ будзе выконваць Аўстрыя. Польшча чакае ад аўстрыйцаў аб'ектыўнасці, а не абароны ўласных інтарэсаў.

«Краіна-прэзідэнт павінна паводзіць сябе нейтральна. Мы будзем нагадваць, што кіраванне працамі ЕЗ павінна быць транспарэнтным і выклікаць давер», - заявіў Куртыка.

На сённяшні дзень прыхільнікамі «Паўночнай плыні - 2» з'яўляюцца Аўстрыя, Нямеччына, Бэльгія і Галандыя.

«Паўночная плынь - 2» - другі газаправод, які звяжа Расею з Нямеччынай па дне Балтыйскага мора. Працягласць маршруту - больш за 1200 км, магутнасць новага трубаправода складзе 55 млрд м³ газу ў год. Кошт праекта - 9,5 млрд еўраў, яго напалову фінансуе расейскі «Газпрам» і пяць еўрапейскіх кампаній. У «Газпраме» прагназуюць, што «Паўночную плынь - 2» увядуць у эксплуатацыю да канца 2019 года.

Улады Украіны, Польшчы, Вугоршчыны, Малдовы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі ўважаюць «Паўночную плынь - 2» пагрозай для энергетычнай бяспекі Еўропы. Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі называў газаправод новай гібрыднай зброяй Расеі супраць Захаду.

Нямеччына, Фінляндыя і Швецыя дазволілі ўзводзіць трубаправод на сваёй тэрыторыі. Данія - пакуль не.

Кіеў намагае, што Расея павінна захаваць транзіт газу праз тэрыторыю Украіны пасля будаўніцтва «Паўночнай плыні - 2». Са слоў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, пастаўкі газу праз Украіну будуць залежаць ад эканамічнай мэтазгоднасці.

Паводле звестак амерыканскага часопіса Foreign Policy, ЗША неўзабаве могуць увесці санкцыі супраць пяці еўрапейскіх кампаній, якія былі задзейнічаныя ў праекце «Паўночная плынь - 2».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках