27 красавiка 2024, Субота, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Расея мадэрнізавала бункер для ядзернай зброі ў Калінінградзе

6
The Guardian: Расея мадэрнізавала бункер для ядзернай зброі ў Калінінградзе
Фота: РІА НОВОСТИ

Фотаздымкі дэманструюць мадэрнізацыю ядзернага сховішча.

Расея, хутчэй за ўсё, мадэрнізавала бункер для захоўвання ядзернай зброі блізу Калінінграда. Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў (FAS) апублікавала ў панядзелак спадарожнікавыя здымкі, якія паказваюць, што расейскія вайскоўцы істотна мадэрнізавалі бункер для захоўвання ядзернай зброі ў анклаве Балтыйскага ўзбярэжжа, паведамляе The Guardian, (пераклад - «Інфармацыйны супраціў»).

Як адзначаюць прадстаўнікі FAS, фатаграфіі дэманструюць мадэрнізацыю ядзернага сховішча на балтыйскім узбярэжжы паміж Польшчай і Літвой. Напрыклад, бункер перакрыты новым бетонным дахам і іншымі перакрыццямі, якія пачалі мантаваць у 2016 годзе.

«Мы сочым за гэтым аб'ектам ужо нейкі час. У мінулым ён ужо праходзіў мадэрнізацыю, аднак на гэты раз змены значна больш сур'ёзныя. Гэта першы выпадак, калі мы бачым, як ядзерны бункер адкрываюць і, мяркуючы з усяго, мадэрнізуюць», - заявіў куратар праектаў, звязаны з вывучэннем ядзерных аб'ектаў, Ханс Крыстэнсан.

З ягоных слоў, у гэтага бункера «ёсць усе адметныя асаблівасці, характэрныя для расейскіх аб'ектаў для захоўвання ядзернай зброі». «Наяўныя фотаздымкі не даводзяць, што цяпер у Калінінградзе ёсць ядзерная зброя, аднак яны паказваюць, што гаворка ідзе пра працоўны аб'ект», - заявіў Крыстэнсан.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках