27 красавiка 2024, Субота, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы, якія змагаліся за Украіну

3
Беларусы, якія змагаліся за Украіну

У «Кнізе памяці загінулых за Украіну» ёсць Героі-беларусы.

У «Кнізе памяці загінулых за Украіну», сярод іншых, можна знайсці фатаграфіі і кароткую інфармацыю пра беларусаў, якія загінулі ў час антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне, паведамляе «Радыё Рацыя».

На сайце можна ўбачыць фатаграфіі загінулых Герояў, даведацца пра месца і абставіны смерці, узнагароды, а таксама пра месца пахавання.

Аляксандр Будзько "Шустры", Гомель (07.07.1973 – 17.11.2014)

Загінуў 17 лістапада 2014 года падчас выезду па целы загінулых вайскоўцаў, у раёне горада Дэбальцава. Аўтамабіль, у якім знаходзіўся Аляксандр, падарваўся на супрацьтанкавым радыёкіраваным фугасе ў раёне сяла Арлова-Іванаўка, Шахцёрскі раён, Данецкая вобласць.

Алег Вярэніч "Лешы", Лунінец (21.06.1984 – 09.09.2016)

Загінуў 9 верасня 2016 года на перадавых пазіцыях батальёна, у раёне горада Мар’інка (Данецкая вобласць) у выніку падрыву на выбуховым прыстасаванні.

Васіль Ганчарэнка "Вагон", Наваградак (16.12.1972 – 31.08.2014)

Памёр 31 жніўня 2014 года ад хваробы і памылковага дыягназу.

Дзмітрый Казачонак, в. Засценкі, Дубровенскі раён (31.10.1994 – 07.05.2015)

Загінуў 7 траўня 2015 года каля поўдня ў выніку мінамётнага абстрэлу расейскімі баевікамі пазіцый брыгады на абарончых рубяжах каля паселішча Луганскае (Данецкая вобласць).

Алег Падароўскі "Сняжок" / "Анубіс", г. Берасце (30.07.1984 – 03.11.2016)

Цяжка захварэў восенню 2015 года, цэлы год змагаўся з хваробай. Памёр у лякарні Дняпра.

Юры Сакалачко, в. Ластаўкі, Кобрынскі раён (29.06.1971 – 28.09.2014)

Загінуў 28 верасня 2014 года ў Данецкам аэрапорце ў выніку трапляння снарада ў БТР.

Ігар Туркоў "Партызан", Наваполацк (07.02.1966 – 12.02.2015)

Загінуў 12 лютага 2015 падчас правядзення "зачысткі" тэрыторыі ад рэшткаў незаконных узброеных фармаванняў у сяле Логвінава, што на трасе Дэбальцава – Арцёмаўск.

Адзіны грамадзянін Беларусі сярод іх – гэта Алесь Чаркашын "Тарас", г. Берасце (27.09.1982 – 28.08.2015).

Памёр 28 жніўня 2015 года ў Запарожскай лякарні ад цяжкіх асколачных раненняў, якія атрымаў 10 жніўня 2015 года ў баі каля вёскі ў Данецкай вобласці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках