27 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронны бюджэт ЗША на 2019 год складзе $716 мільярдаў

Абаронны бюджэт ЗША на 2019 год складзе $716 мільярдаў
Фота:Сharter97.org/Іван Мяжуй

У законапраекце таксама ўтрымліваецца папраўка аб забароне продажу Турцыі знішчальнікаў пятага пакалення F-35.

Сенат кангрэса ЗША прыняў законапраект аб абаронным бюджэце (National Defence Authorization Act, NDAA) на 2019 фінансавы год сумай $716 млрд, ён накіраваны на ўзмацненне амерыканскіх узброеных сіл. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Reuters.

Дакумент падтрымалі 85 сенатараў, дзесяць выступілі супраць. Цяпер яго павінна ўхваліць палата прадстаўнікоў, затым абагульненую версію павінны прыняць абедзве палаты кангрэса, а таксама падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

На закупку ўзбраення, караблёў і самалётаў, а таксама на заробкі вайскоўцам прызначаныя $639 млрд, яшчэ $69 млрд пойдуць на фінансаванне дзейных вайсковых кампаній ЗША. У сакавіку Трамп абяцаў, што у 2019 годзе вайскоўцы атрымаюць $716 млрд з бюджэту, у тым ліку і на мадэрнізацыю ядзернай трыяды.

У законапраекце таксама ўтрымліваецца папраўка аб забароне продажу Турцыі знішчальнікаў пятага пакалення F-35. Абмежаванні звязаныя з купляй Анкарой расейскіх зенітна-ракетных комплексаў С-400.

У сакавіку сенат ЗША прыняў закон аб бюджэце на рэшту фінансавага года (да 30 верасня) аб'ёмам $1,3 трлн. У ім на абарону закладзена $700 млрд. Трамп падпісаў бюджэт, але адзначыў: «У гэтым дакуменце шмат усяго, чым я незадаволены». Як растлумачыў амерыканскі прэзідэнт, ён падпісаў яго дзеля нацыянальнай бяспекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках