Дар'я Домрачава - Надзеі Скардзінай: Гэта была бліскучая кар'ера
2- 2.06.2018, 20:59
- 14,985
Алімпійская чэмпіёнка адрэагавала на заканчэнне кар'еры сяброўкі з каманды.
Алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава ў сваім Instagram апублікавала зварот да Надзеі Скардзінай, якая сёння абвясціла аб заканчэнні кар'еры, піша «Трибуна».
«Малеча!!!!!!!!! Гэта была бліскучая кар'ера!!!!! Дзякуй за ўсё тое, што мы прайшлі разам! Дзякуй за заўсёды дакладнае плячо падтрымкі! Дзякуй за азарт на трэнінгах! За вясёлыя дзянькі разам і за дзянькі ў пераадоленні таксама разам! Ёсць што ўзгадаць!!!:)
Дзякуй за снайпэрскі талент! Дзякуй за твае поспехі і працавітасць! Наперадзе столькі ўсяго цікавага!!!!! Каманда - ёсць каманда! Я заўсёды побач», - напісала Домрачава.
Заўвага: арфаграфія і пунктуацыя аўтаркі захаваныя.