13 жнiўня 2026, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталікі просяць маліцца за выздараўленне Тадэвуша Кандрусевіча

Каталікі просяць маліцца за выздараўленне Тадэвуша Кандрусевіча

Арцыбіскуп праходзіць рэабілітацыю ў рэспубліканскім цэнтры ў Аксакоўшчыне.

Дырэктар партала Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by Павел Эйсмонт просіць памаліцца за выздараўленне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

«Стан здароўя арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча стабілізаваны, але яму патрэбная наша духоўная падтрымка», — кажа ён.

Іерарх, які, нягледзячы на свае 80 гадоў і сур'ёзную хваробу, застаецца вельмі актыўным у сферы душпастырства, наведваючы ўрачыстасці ў розных парафіях Беларусі. 22 ліпеня яго тэрмінова шпіталізавалі ў адну з бальніц Мінска з-за дрэнных вынікаў даследавання сэрца. Аднак амаль два тыдні знаходжання там не прынеслі істотнага паляпшэння яго здароўя. Таму яго даставілі ў РНПЦ Кардыялогіі, дзе яму правялі аперацыю па стэнтаванні крывяносных пасудзін.

З 10 жніўня іерарх праходзіць рэабілітацыю ў рэспубліканскім цэнтры ў Аксакоўшчыне.

Арцыбіскуп прызнаецца, што Божы Провід, дзякуючы вельмі своечасова праведзенаму лекарамі даследаванню сэрца, захаваў яго ад паўторнага інфаркту міякарда.

І хоць сітуацыя, звязаная са здароўем сэрца, была стабілізаваная, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу патрэбна малітва як мага большай колькасці вернікаў за ягонае фізічнае выздараўленне.

Ксёндз Павел Эйсмонт, які таксама з'яўляецца сакратаром архіпастыра, просіць усіх неабыякавых людзей «узнесці малітву за ягонае выздараўленне, каб ён і надалей мог актыўна служыць Богу і людзям, чаго ён заўсёды вельмі жадае».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках