13 жнiўня 2026, Чацвер, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-блогер пра ўдары ЗСУ: Гэта кашмар і катастрофа

4
Z-блогер пра ўдары ЗСУ: Гэта кашмар і катастрофа

І гэта толькі пачатак.

Расійскі блогер «Трынаццаты» піша, што ўкраінскія ўдары па расійскай марской лагістыцы ў Азоўскім і Чорным морах сталі для Расіі «катастрофай». Паводле яго слоў, знішчэнне і вывад з ладу судоў — толькі адзін з этапаў украінскай аперацыі па ізаляцыі Крыму ад мацерыковай Расіі, піша dialog.ua.

«Тое, што ўкраінцы зрабілі ў Азоўскім і Чорным морах з нашай лагістыкай, я не магу назваць інакш як «катастрофай». У іх аперацыі па ізаляцыі Крыму ад мацерыка знішчэнне марской лагістыкі — толькі адзін з крокаў; будуць і іншыя, я ўпэўнены. Цяпер цана пшаніцы вызначаецца не ўраджаем, а пытаннем: ці дойдзе чарговае судна да порта, ці зможа разгрузіцца і выйсці назад?» — напісаў Z-блогер.

Ён прызнаў, што хуткасць, з якой украінскія сілы нанеслі ўдары па расійскім суднаходстве, стала для яго «па-сапраўднаму кашмарнай».

Паводле ягоных падлікаў, 6 ліпеня ў Азоўскім моры былі паражаныя першыя два судны, на наступны дзень — ужо 12; 10 ліпеня Расія закрыла Азоўска-Донскі канал для суднаходства, а да 14 ліпеня колькасць паражаных судоў перавысіла 100.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках