13 жнiўня 2026, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенатары ЗША патрабуюць ад Трампа тлумачэнняў

7
Сенатары ЗША патрабуюць ад Трампа тлумачэнняў

З-за паўзы ў санкцыях супраць Расіі.

Два ўплывовыя дэмакраты ў Сэнатзе ЗША звярнуліся да прадстаўнікоў адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з пытаннямі пра адсутнасць новых санкцый супраць Расіі.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Ліст дзяржаўнаму сакратару ЗША Марку Рубіо і міністру фінансаў Скоту Бэсэнту накіравалі сенатарка Элізабэт Уорэн, вядучая дэмакратка ў Банкаўскім камітэце Сэната, і сенатар Крыстафер Кунс.

Па іх словах, мэтавыя санкцыі супраць тых, хто дапамагае Расіі абыходзіць абмежаванні, не ўводзіліся ўжо 17 месяцаў.

Апошні раз маштабны пакет санкцый супраць Расіі ЗША ўвялі ў кастрычніку 2025 года. Тады Міністэрства фінансаў краіны ўнесла ў спіс абмежаванняў расійскія нафтавыя кампаніі «Роснефть» і «Лукойл».

Сенатары лічаць, што гэты крок быў хутчэй выключэннем, чым пачаткам сістэмнай палітыкі, а Масква працягвае знаходзіць спосабы абыходзіць санкцыі.

У адказ у Міністэрстве фінансаў ЗША нагадалі пра санкцыі супраць расійскіх нафтавых кампаній і заявілі, што адміністрацыя Трампа і далей будзе дзейнічаць з улікам інтарэсаў нацыянальнай бяспекі ЗША і імкнення да мірнага завяршэння вайны ва Украіне.

А ў Дзярждэпе адзначылі, што не каментуюць магчымыя будучыя санкцыйныя рашэнні.

Уорэн і Кунс таксама спаслаліся на словы Бэсэнта, прамоўленыя падчас выступлення перад Кангрэсам у лютым.

Тады міністр фінансаў тлумачыў паўзу ў санкцыях неабходнасцю спачатку ўбачыць, як будуць развівацца мірныя перамовы. У той жа час адміністрацыя ЗША ў гэты перыяд працягвала ўводзіць абмежаванні супраць Ірана і Кубы, нягледзячы на перамовы з гэтымі краінамі.

Таксама сенатары нагадалі пра заяву Рубіо з мая, калі ён прызнаў, што перамовы паміж Украінай і Расіяй не даюць вынікаў і на той момант фактычна не адбываліся.

Уорэн і Кунсм адзначылі, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну ў лютым 2022 года да вяртання Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені 2025 года Вашынгтон увёў супраць Расіі 111 пакетаў санкцый.

Сенатары папрасілі Рубіо і Бэсэнта да 28 жніўня патлумачыць, чаму Вашынгтон не аднавіў рэгулярнае ўвядзенне санкцый супраць Расіі, калі перамоўны працэс, які быў прычынай паўзы, фактычна спыніўся некалькі месяцаў таму.

На іх думку, новыя абмежаванні маглі б умацаваць пазіцыі ЗША ў спробах дамагчыся справядлівага міру для Украіны.

Нагадаем, нядаўна Сэнат ЗША адобрыў законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі і Ірана. Адзін з яго сааўтараў быў памерлы сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм.

Законапраект прадугледжвае ўвядзенне першасных санкцый, накіраваных супраць расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, яго найбліжэйшага атачэння, банкаў, дзяржаўных энергетычных праектаў і «ценявога флоту», а таксама пошлінаў памерам да 500% на прамы імпарт з Расіі.

Цяпер законапраект быў накіраваны на разгляд у Палату прадстаўнікоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках