У Севастопалі маглі ліквідаваць здрадніка, які здаў ворагу падводную лодку «Запарожжа»
3- 13.08.2026, 12:55
- 2,872
Выбуховае прыстасаванне магло быць закладзена ў смеццевы кантэйнер.
У часова акупаваным Севастопалі на праспекце Сталетава адбыўся выбух, у выніку якога, паводле папярэдніх звестак, загінуў былы камандзір адзінай украінскай падводнай лодкі «Запарожжа» Роберт Шагееў, паведамляе УНІАН.
Паводле звестак Z-каналаў, мужчына сыходзіў па лесвіцы на вуліцы, калі паблізу спрацавала выбуховае прыстасаванне. Расійскія прапагандысцкія рэсурсы сцвярджаюць, што прылада магла быць закладзеная ў смеццевы кантэйнер, а таксама паведамляюць пра затрыманне жанчыны, якая нібыта актывавала выбухоўку.

Паводле канала «Крымскі вецер», у Севастопалі падарвалі былога ваеннага падводніка. Пазней на расійскіх рэсурсах з'явілася інфармацыя пра ліквідацыю Роберта Шагеева. Звесткі патрабуюць пацверджання.
Хто такі Роберт Шагееў

Роберт Шагееў — былы афіцэр Ваенна-марскіх сіл Украіны і камандзір падводнай лодкі «Запарожжа». У сакавіку 2014 года, падчас акупацыі Крыма Расіяй, яго падраздзяленне знаходзілася ў Севастопалі.
Яшчэ 12 сакавіка 2014 года Шагееў публічна заяўляў, што экіпаж падводнай лодкі застанецца верным Украіне. Паводле яго слоў, расійскі бок да таго моманту ўжо некалькі разоў патрабаваў ад маракоў перайсці на свой бок.
Аднак 21 сакавіка 2014 года сітуацыя змянілася. Расійскія вайскоўцы захапілі «Запарожжа», а Шагееў перайшоў служыць у расійскі флот. Украінскія крыніцы пазней называлі яго здраднікам і паведамлялі пра вышук за дэзертырства.
У 2016 годзе ўкраінскія СМІ паведамлялі, што Шагееў пасля пераходу на бок Расіі атрымаў камандную пасаду ў расійскім Чарнаморскім флоце. У прыватнасці, «Думская» пісала, што ён стаў камандзірам дызель-электрычнай падводнай лодкі Б-268 «Вялікі Ноўгарад».
Ягонае імя таксама фігуравала ў спісах крымскіх вайскоўцаў, якіх украінскі бок лічыў здраднікамі пасля акупацыі паўвострава.