У Бабруйску скарацілі намесніка старшыні гарвыканкама «ў рэпрэсіях»
11- 2.06.2018, 21:39
- 19,746
Пасаду, якую займаў чыноўнік, скасавалі.
Як паведамляе сайт Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта, 31-га траўня стаў астатнім працоўным днём для Аляксандра Маркачова.
Апошнія шэсць гадоў чыноўнік працаваў намеснікам старшыні гарвыканкама. Як «гістарычна» жартуюць у горадзе - у «рэпрэсіях».
Як піша babruysk.by, з'яўляючыся намеснікам старшыні гарвыканкама, ён курыраваў пытанні сацыяльна-культурнай сферы і ідэалагічнай працы, адукацыя, ахова здароўя, спорт і турызм, друк, працу і сацыяльную абарону, ахову працы, дзяржаўную маладзёжную палітыку, СМІ.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Аляксандру Маркачову падзякавалі за працу, пажадалі здароўя і абвясцілі некалькі падзяк ад вышэйстаячых чыноўнікаў.
Цікава, што пасаду, якую займаў чыноўнік, скасавалі. Цяпер абавязкі намесніка старшыні ў сацыяльных пытаннях будзе курыраваць іншы намеснік кіраўніка горада, які адказвае за пытанні будаўніцтва.
Хто менавіта будзе з «чырвоным алоўкам» вычытваць змест мясцовых газет і забараняць правядзенне масавых мерапрыемстваў, якія арганізуюцца незалежнымі грамадскімі актывістамі, - незразумела.
Такім чынам, «намесніка старшыні» не проста звольнілі, але яшчэ і скарацілі яго пасаду - як «адзінку»