27 красавiка 2024, Субота, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінабароны Азербайджана заявілі пра гатоўнасць да «вызвалення» Карабаха

6
У Мінабароны Азербайджана заявілі пра гатоўнасць да «вызвалення» Карабаха

Баку ўзяў курс на мілітарызацыю.

Войска Азербайджана «псіхалагічна» гатовае да «вызвалення акупаваных тэрыторый» непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінабароны Азербайджана Закір Гасанаў, паведамляе «Інтэрфакс».

З ягоных слоў, мэта Мінабароны - «падрыхтаваць войска да вайны», бо палітычныя перамовы не з'яўляюцца працай міністэрства. Гасанаў падкрэсліў, што кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў паставіў перад вайскоўцамі задачу «забяспечыць боегатоўнасць войска да рэальных баявых дзеянняў». Яна будзе выкананая цягам некалькіх гадоў.

Міністр паведаміў, што войска на 90% забяспечанае аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання. «80% вайскоўцаў ВС Азербайджана - кантрактнікі.

Гэта афіцэры, прапаршчыкі і сяржанты. 15% вайскоўцаў - жаўнеры», - адзначыў Гасанаў. Мінабароны таксама прадаўжае абнаўляць парк баявых машын і закупляць новыя артылерыйскія сістэмы. Ён таксама паабяцаў прадэманстраваць на вайсковым парадзе 26 чэрвеня азербайджанскую ракетна-артылерыйскую сістэму «Шчыт».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках