27 красавiка 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Грузіі зацвердзіў «пераходны ўрад»

Парламент Грузіі зацвердзіў «пераходны ўрад»
МАМУКА БАХТАДЗЕ

Мамука Бахтадзе і ягоны кабінет міністраў атрымалі вотум даверу ў парламенце Грузіі.

Новы прэм'ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзе і яго кабінет міністраў атрымалі вотум даверу ў парламенце Грузіі. За прагаласавалі 99 дэпутатаў, супраць - шэсць, паведамляе «Радио Свобода».

Сам прэм'ер называе ўрад «пераходным». Са слоў Бахтадзе, ён зменіцца ўжо праз тры тыдні. Мяркуецца, што на працягу гэтага часу будуць унесеныя змены ў заканадаўства і скарочана колькасць міністэрстваў - з 14 да 11.

Так званы «малалікі ўрад» будзе ажыццяўляць праграму Бахтадзе пад назвай «Свабода, хуткае развіццё, дабрабыт». Асноўныя палажэнні праграмы - інтэграцыя ў Еўраатлантычныя структуры, рэформа падатковага кодэксу, пераход на назапашвальную сістэму пенсій, павелічэнне бюджэту на адукацыю і стварэнне свабодных эканамічных зон для прыцягнення інвестыцый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках