20 красавiка 2024, Субота, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жаліба: Беларуская эканоміка можа падхапіць запаленне лёгкіх

1
Жаліба: Беларуская эканоміка можа падхапіць запаленне лёгкіх
БАРЫС ЖАЛІБА

Чаму ў Беларусі не наступіла эра фінансавай стабільнасці.

У сераду Нацбанк абвясціў аб чарговым зніжэнні стаўкі рэфінансавання - яна знізілася яшчэ на 0,5% да выніковых 10%. Змена на першы погляд нязначная, калі б не адно «але», піша «Салiдарнасць».

Такога нізкага ўзроўню ключавая фінансавая стаўка не дасягала ўжо блізу дзесяці гадоў. А ў апошні раз такая нябачаная для Беларусі фінансавая стабільнасць назіралася яшчэ ў далёкія дакрызісныя гады.

Ці азначае гэта, асабліва на фоне рэкордна нізкай інфляцыі - 4,4% у гадавым вылічэнні за травень, што Беларусь нарэшце ўступіла ў эру фінансавай стабільнасці?

На думку доктара эканамічных навук Барыса Жалібы, агулам на валютным рынку краіны наступіла «адносная стабілізацыя», а ўлады нарэшце адмовіліся ад упадабанай практыкі ўключэння «друкарскага станка». І гэта дало некаторыя вынікі.

- Трэба прызнаць, што Нацбанк з прыходам Паўла Калавура праводзіць узважаную крэдытна-грашовая палітыку. Гэта ўсе назіраюць і гэта факт, - адзначае ён.

На думку эканаміста, такая стабілізацыя можа прывесці да зніжэння ставак у крэдытах.

- У нас ёсць крэдытныя і дэпазітныя стаўкі, жорстка прывязаныя да стаўкі рэфінансавання. Натуральна, што цяпер яны будуць на паўадсотка ніжэйшымі, - падкрэслівае суразмоўца.

Барыс Жаліба мяркуе, што пры змяншэнні інфляцыі стаўка рэфінансавання можа зніжацца і далей. Але на фоне праблем у беларускай эканоміцы сітуацыя зусім не бясхмарная:

- Насцярожвае, што рост заробкаў у Беларусі апярэджвае рост прадукцыйнасці працы. А гэта можа ўсё падкасіць. Больш за тое, ёсць выбуховы рост крэдытавання на спажывецкія патрэбы. Гэта грошы, якія потым выплюхваюцца на ўнутраны рынак і прыводзяць да росту коштаў. Гэтыя рызыкі нікуды не дзеліся.

Эканаміст мяркуе, што эканоміка Беларусі па-ранейшаму «залежная ад вонкавых фактараў».

- Гэта, перш за ўсё, кошты нафты. Калі не будзе нейкага шоку або абвалу, то мы і далей будзем спаць спакойна. Мы залежым ад Расеі, а расейскі рынак моцна залежыць ад гэтых коштаў.

Галоўная праблема ў тым, што вонкавымі фактарамі мы не кіруем. І калі так здарыцца, што расейская эканоміка чхне і захварэе, то беларуская цалкам можа злегчы з запаленнем лёгкіх. І сёння гэта асноўная пагроза для стабільнасці, - папярэджвае ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках