27 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Спартак Мірановіч прадаў лецішча, каб каманда выехала на міжнародны турнір

1
Як Спартак Мірановіч прадаў лецішча, каб каманда выехала на міжнародны турнір
СПАРТАК МІРАНОВІЧ

Кіраўнік менскага СКА Павел Галкін распавёў гісторыю пра легендарнага трэнера.

На днях Спартак Мірановіч адсвяткаваў 80-гадовы юбілей. Кіраўнік менскага СКА Павел Галкін распавёў паказальную гісторыю пра легендарнага трэнера:

- Са Спартаком Мірановічам пазнаёміўся ў 1986 годзе. Тады я быў старэйшым лейтэнантам, якія прыйшлі працаваць у спартовы клуб войска, а ён ужо сусветна вядомым трэнерам. І ў нас адразу ж здарыўся канфлікт. Праз аднаго чалавека. Мы разышліся ў меркаваннях, але я меў рацыю. І Спартак Пятровіч, аддаючы яму належнае, праз паўгода пасля той гісторыі знайшоў у сабе сілы прызнаць памылку і папрасіць прабачэння.

Гэта я да таго, што некаторыя ўважаюць Мірановіча чалавекам, у якога ўсё чалавечае было пад замком. Маўляў, не выяўляў ён ні слабасці, ні ласкі. Не, не так... Хоць заўсёды і перш за ўсё ён думаў толькі аб справе. У ліхія, як цяпер кажуць, дзевяностыя грошай на спорт катастрафічна не выстарчала. І аднойчы ён прадаў лецішча, каб каманда змагла выехаць на міжнародны турнір. Дом той і цяпер стаіць, але толькі ён ужо не ягоны. Ён стаіць як помнік чалавеку, які перш за ўсё быў стоадсоткавым прафесіяналам. Нават не ведаю, ці здольны быў бы хто яшчэ на такі ўчынак, акрамя яго.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках