27 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гідрамет: На выходных будзе да +21°С

Гідрамет: На выходных будзе да +21°С

У суботу чакаюцца дажджы.

23 чэрвеня надвор'е Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, толькі ўначы заходнія раёны краіны будуць знаходзіцца ў полі павышанага ціску. Чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор’е, паведамляе Гідрамет.

Уначы і раніцай у паўднёва-ўсходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі дажджы, раніцай і ўдзень на паўднёвым усходзе месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных кірункаў, сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны складзе ад +8°С на захадзе да +16°С на ўсходзе краіны, у другой палове дня яна павысіцца да +13..+18°С, у Гарадзенскай і Берасцейскай вобласці да +21°С . Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, удзень будзе слаба падаць.

24 чэрвеня рэспубліка будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў і прахалоднай няўстойлівай паветранай масы. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, у дзённыя гадзіны месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер заходні, сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, максімальная ўдзень +13..+20°С.

25 чэрвеня Беларусь будзе заставацца ў прахалоднай няўстойлівай паветранай масе, якая паступае са Скандынавіі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +6..+12°С, максімальная ўдзень +14..+21°С, на поўдні месцамі да +23°С.

Увага! Сёння на захадзе нашай краіны захаваецца высокая, у асобных раёнах надзвычайная, пажарная небяспека. Падчас знаходжання на прыродзе будзьце асцярожныя з агнём!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках