27 красавiка 2024, Субота, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міжнародныя праваабаронцы: Беларускія ўлады прадаўжаюць парушаць усе стандарты

5
Міжнародныя праваабаронцы: Беларускія ўлады прадаўжаюць парушаць усе стандарты
ФОТА: UN.ORG

FIDH і Human Rights Watch заклікаюць падоўжыць мандат спецдакладчыка аб Беларусі.

Дэлегацыі ў Радзе правоў чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка аб Беларусі, гаворыцца ў супольным лісце Фундацыі Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), піша cайт ПЦ «Вясна».

«На 38-й сесіі ў чэрвені Рада правоў чалавека (РПЧ) разгледзіць пытанне аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. З моманту стварэння мандата Спецыяльнага дакладчыка ў 2012 годзе не адбылося ніякага сістэматычнага паляпшэння становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Наадварот, захоўваюцца ўсе заканадаўчыя і сістэмныя абмежаванні на свабоду выказвання меркаванняў і асацыяцый, а парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў суправаджаюцца наступам на эканамічныя і сацыяльныя правы», - адзначаецца ў лісце.

Найбольш частыя парушэнні ўключаюць у сябе рэгулярны пераслед удзельнікаў мірных пратэстаў, рэпрэсіўныя папраўкі ў законы аб СМІ, пераслед праваабаронцаў і адвакатаў. Яшчэ адным пытаннем, якое выклікае заклапочанасць, з'яўляецца смяротнае пакаранне. У развязанні яго беларускі ўрад «не паказаў рэальнай гатоўнасці супрацоўнічаць з міжнароднымі праваабарончымі механізмамі і прадаўжае караць людзей смерцю ў парушэнне міжнародных стандартаў».

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі падкрэсліваюць:

«Паколькі Беларусь не з'яўляецца сябрам Рады Еўропы і, нягледзячы на тое, што Беларусь адмовілася супрацоўнічаць са Спецыяльным дакладчыкам, ягоны мандат па-ранейшаму з'яўляецца адзіным незалежным міжнародным механізмам для эфектыўнага маніторынгу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Таму пытанне аб падаўжэнні мандата Спецыяльнага дакладчыка па-ранейшаму мае вызначальнае значэнне».

Нагадаем, даклад Спецыяльнага дакладчыка ААН аб Беларусі Міклаша Харашці будзе прадстаўлены Радзе 25 чэрвеня.

У ім экспэрт крытыкуе Беларусь за адсутнасць прагрэсу ў многіх сферах грамадскага і палітычнага жыцця, звязаных з правамі чалавека.

«З таго моманту, як Рада правоў чалавека заснавала мандат спецдакладчыка, жыццё ў Беларусі рэгламентавалася мэтанакіраванай рэпрэсіўнай прававой базай, што пагаршалася рэпрэсіямі з ужываннем гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, няўрадавых арганізацый, палітычных апанентаў, праваабаронцаў і супрацоўнікаў незалежных СМІ, якія рэгулярна паўтараюцца і цэнтралізавана плануюцца», - падсумоўвае ў сваіх высновах Харашці.

Мандат Спецыяльнага дакладчыка ў пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Рада правоў чалавека ААН увяла ў 2012 годзе ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Урад Беларусі не прызнае мандат спецдакладчыка і адмаўляецца ад узаемадзеяння з ім.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках