26 красавiка 2024, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-чыноўнік спрабаваў уцячы з залы суда пасля абвяшчэння прысуду

6
Экс-чыноўнік спрабаваў уцячы з залы суда пасля абвяшчэння прысуду

Яго абвінавацілі ў махлярстве.

Суд Берасцейскага раёна абвясціў прысуд паводле абвінавачвання экс-старшыні аднаго з сельвыканкамаў Берасцейскага раёна ў махлярстве і падбухторванні да дачы хабару, піша tut.by.

Абвінавачаны кіраваў сельвыканкамам з кастрычніка 2014-га да сакавіка 2017 года. Знаходзячыся на пасадзе, ён прапаноўваў за хабар аказаць садзейнічанне ў атрыманні зямельнага ўчастка пад будаўніцтва жылля ў вёсках, размешчаных на тэрыторыі сельсавета. Адным пацярпелым ён абяцаў асабіста паспрыяць у развязанні гэтага пытання, іншым тлумачыў, што перадасць абумоўленую суму кампетэнтным службовым асобам дзяржаўных органаў. Пры гэтым абвінавачаны не валодаў паўнамоцтвамі для аднаасобнага прыняцця такіх пытанняў і ведаў, што не зможа выканаць узятыя на сябе абавязанні.

Агулам паводле справы пацярпелымі праходзілі пяць чалавек. Сумы грашовага ўзнагароджання вар'іраваліся ад 100 даляраў да 6 тысяч. Атрыманыя сродкі абвінавачваны выдаткоўваў на асабістыя патрэбы. Як вынікае з прысуду, экс-старшыня знаходзіўся «ў вельмі кепскім фінансавым становішчы, выкліканым наяўнасцю гульнявой залежнасці», якая яго змушала пастаянна шукаць грошы для новых ставак.

У судзе мужчына прызнаў сваю віну толькі паводле некаторых эпізодаў махлярства. З падбухторваннем да дачы хабару ён не пагадзіўся.

«Суд Берасцейскага раёна прызнаў экс-старшыню вінаватым у махлярстве, учыненым паўторна і ў буйнай суме, а таксама ў падбухторванні да дачы хабару», - паведаміла старшая памочніца пракурора горада Берасця Ірына Рубанава.

Па сукупнасці злачынстваў яму прызначылі 2 гады і 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пасля абвяшчэння прысуду экс-старшыня аказаў супраціў канвою і паспрабаваў збегчы з залы суда, але быў затрыманы. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка, дадала Ірына Рубанава.

Прысуд не ўвайшоў у законнае дзеянне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках