25 красавiка 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спіс краін, дзе беларусам лепш не здымаць гатоўку

2
Спіс краін, дзе беларусам лепш не здымаць гатоўку

Топ краін з павышанай рызыкай зняцця гатоўкі.

Беларусам варта быць асцярожнымi пры выкарыстанні банкаматаў ў ЗША, Індыі, Бразіліі і іншых дзяржавах. У спіс увайшла 101 краіна, практычна ўсе яны знаходзяцца ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Лацінскай Амерыцы.

«Альфа-Банк» (Беларусь) да адпускнога сезону склаў спіс краін з павышанай рызыкай зняцця гатоўкі, паведамляе «Онлайнер».

Рызыкоўна здымаць грошы ў вулічных банкаматах у Індыі, Непале, В'етнаме і Тайландзе. Быць напагатове трэба і ў развітых краінах - у ЗША, Аўстраліі, Японіі, Сінгапуры, Ганконгу і Паўднёвай Карэі. Тое ж самае тычыцца і яе паўночнага суседа - закрытай КНДР. Асцярожным трэба быць і пры зняцці гатоўкі ў Кітаі.

Сур'ёзную небяспеку ўяўляюць невялікія астраўныя дзяржавы - ад Фіджы ў Меланезіі да Ямайкі ў Карыбскім басейне. А таксама кантынентальныя краіны з невысокім узроўнем жыцця накшталт Гаіці і Венесуэлы. Скімеры (прылады для счытвання звестак з карткі) таксама можна сустрэць у Аргенціне, Бразіліі і Мексіцы.

Еўрапейскія краіны ў «чорны спіс» не ўвайшлі - рызыкі страціць грошы пры выкарыстанні банкамата ў іх невялікія.

- Пры планаванні паездкі за мяжу трэба ўлічваць магчымыя рызыкі. Далёка не заўсёды нават багатыя краіны могуць забяспечыць поўную бяспеку зняцця гатоўкі ў банкаматах. Тое ж самае тычыцца аплаты карткай у крамах, кавярнях і рэстарацыях. У некаторых дзяржавах дагэтуль выкарыстоўваюцца тэрміналы, што счытваюць «пластык» па магнітнай паласе, а не па мікрапрацэсару або чыпу, - перасцераглі ў «Альфа-Банку».

Як правіла, банкі ставяць меншыя ліміты на зняцце наяўных у краінах з павышанай рызыкай. Так што перад паездкай не будзе лішнім высветліць сутачны максімум і пры неабходнасці яго павысіць. У іншых краінах мэтазгодна карыстацца банкаматамі, якія ўстаноўлены ў банкаўскіх аддзяленнях.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках