8 траўня 2024, Серада, 17:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ паведаміла пра прадухіленне замоўленага спецслужбамі РФ тэракту

4
СБУ паведаміла пра прадухіленне замоўленага спецслужбамі РФ тэракту

Расейскія спецслужбы рыхтавалі тэракт у Харкаве.

Са звестак спецслужбы, расейскія куратары заплацілі ўдзельнікам так званай вайскова-палітычнай групы Харкаўскі рух супраціву за падрыў помніка з дапамогай самаробнага выбуховага прыстасавання, паведамляе "Новое время".

Паводле падазрэння ў падрыхтоўцы выбуху была затрыманая адна з удзельніц групы. Падчас ператрусаў у яе кватэры выявілі сімволіку тэрарыстычных арганізацый "Д/ЛНР".

У спецслужбе дадалі, што Харкаўскі рух супраціву быў створаны ў 2014 годзе. Удзельнікі "супраціву" спецыялізаваліся на падрыве нацыянальных помнікаў, офісаў украінскіх патрыятычных арганізацый і аўтамабіляў іх чальцоў, выведцы і распаўсюдзе сярод харкаўцаў антыўкраінскіх, сепаратысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках