10 траўня 2024, Пятніца, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў, якія не дасядзелі да канца на адкрыцці «Дынама», пазбаўляюць прэмій?

19
Работнікаў, якія не дасядзелі да канца на адкрыцці «Дынама», пазбаўляюць прэмій?
Фото: Наталья Литвиненко/«Белсат»

Большую частку білетаў распаўсюдзілі паміж супрацоўнікамі дзяржаўных устаноў.

Пра санкцыі за пустыя месцы на адкрыцці сталічнага стадыёну «Дынама» напісаў былы рэдактар «Еўрарадыё» Віталь Зыблюк, піша сайт тэлеканалу «Белсат».

«Падчас футбольнага матчу па сектарах хадзіў чалавек з планшэтам і фатаграфаваў вольныя крэслы. Пасля высвятлялася, якому прадпрыемству выдавалі квіткі, а там і непасрэдна знаходзіліся тыя, хто не дайшоў ці сышоў раней, – напісаў Віталь Зыблюк. – Дакладна ведаю, што на адным з прадпрыемстваў ужо ў пятніцу (на наступны дзень пасля адкрыцця) пазбавілі прэміяў увесь аддзел, адказны за распаўсюд квіткоў, а таксама некалькіх супрацоўнікаў, якія не дасядзелі да канца».

У сваім допісе журналіст падзяліўся меркаваннем, што квіткі можна было проста прадаваць – і сабраць поўны стадыён тых, каму гэта насамрэч цікава.

«Можна было яшчэ і зарабіць на гэтым. Але не ў нас», – дадаў Зыблюк.

Стадыён «Дынама» быў адкрыты ў чацвер матчам паміж зборнай менскага і берасцейскага «Дынама» з аднаго боку і зборнай іншых клубаў беларускага чэмпіянату з другога.

Большую частку квіткоў распаўсюдзілі паміж працаўнікамі дзяржаўных устаноў.

Рэканструкцыя стадыёна цягнулася з канца 2012 года да чэрвеня 2018 года.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках