18 траўня 2024, Субота, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Вярцінскі: Турыстаў вязуць на Лінію Сталіна, а не паказваюць ім Курапаты

7
Анатоль Вярцінскі: Турыстаў вязуць на Лінію Сталіна, а не паказваюць ім Курапаты
АНАТОЛЬ ВЯРЦІНСКІ

За канфліктам стаяць улады.

Сытуацыю, якая ўзьнікла пасьля адкрыцьця каля Курапатаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу, камэнтуе «Радыё Свабода» былы рэдактар газэты «Літаратура і Мастацтва» Анатоль Вярцінскі.

Менавіта Анатоль Вярцінскі апублікаваў у 1988 годзе артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».

— Як вы ставіцеся да рэстарану, які 5 чэрвеня пачаў працу за 50 мэтраў ад Курапацкага лесу?

— Мяне гэта ня толькі абурае, мяне гэта дзівіць. Дзівіць, чаму менавіта там, у гэтым месцы, спатрэбілася будаваць рэстаран.

Думаю, прычына ў тым, што ў нас на афіцыйным узроўні ня вырашана праблема сталінскіх рэпрэсій. Вось што дазваляе адбывацца такому. Таму турыстаў вязуць на Лінію Сталіна і не паказваюць ім Курапаты.

Яшчэ застаецца пытаньне пра спробу ўраду ўвекавечыць Курапаты як гісторыка-культурную каштоўнасьць.

Мне часта даводзіцца праяжджаць міма Курапатаў, калі я кіруюся на дачу з унукамі. Вядома, усе, хто едзе міма, глядзяць на гэтыя крыжы. Яны — вусьцішны напамін.

— Што б вы сказалі ўладальнікам рэстарану «Поедем поедим», калі б сустрэліся зь імі асабіста?

— Я не ўяўляю сабе такой сустрэчы. Навошта мне зь імі сустракацца? Я не пляную сустракацца зь імі.

Гэтыя людзі аказаліся ў Курапатах зь меркаваньняў выгады, прыбытку.

Мне здаецца, што гэта альтэрнатыва праўдзе, спроба некаторых проціпаставіць забаўляльны комплекс праўдзе пра Курапаты.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках