24 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Этыёпіі невядомы атакаваў з гранатай прэм'ер-міністра

У Этыёпіі невядомы атакаваў з гранатай прэм'ер-міністра
Фота: YONAS TADESE / AFP

Пацярпелі 132 чалавекі.

У Этыёпіі ў выніку атакі з гранатай на прэм'ер-міністра Абія Ахмеда Алі загінуў адзін чалавек, пацярпелі 132. Пра гэта паведамілі ў мясцовым Міністэрстве аховы здароўя, піша РБК са спасылкай на Reuters.

Як паведамляе агенцтва, інцыдэнт адбыўся ў цэнтры этыёпскай сталіцы Адыс-Абэбе, калі Ахмед Алі выступаў з прамовай перад сваімі прыхільнікамі. Са звестак Reuters, падчас ягонага выступу прысутнічалі дзясяткі тысяч чалавек.

Як распавялі відавочцы, пасля нападу ахоўнікі адвялі прэм'ер-міністра. Іншы суразмоўца агенцтва казаў, што нападніка, у якога была граната, паспелі схапіць паліцыянты, а потым адбыўся выбух.

Са слоў арганізатара мерапрыемства, нападнік нёс гранату і спрабаваў кінуць яе на сцэну, дзе стаяў прэм'ер-міністр. У паліцыі паведамілі, што былі знойдзеныя шэсць падазраваных, якія маглі быць датычныя да нападу.

Пасля нападу Ахмед Алі заявіў, што напад быў учынены тымі, хто не хоча, «каб Этыёпія была еднай».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках