27 красавiка 2024, Субота, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Піянткоўскі: Трамп выкінуў Пуціна за борт

6
Андрэй Піянткоўскі: Трамп выкінуў Пуціна за борт

Крэмль як міжнародны гулец «спісаны» замежнай палітыкай ЗША.

Пра гэта «Апострофу» заявіў расейскі журналіст і палітолаг Андрэй Піянткоўскі. З ягоных слоў, Пуцін і ствараў карэйскі ядзерны арсенал.

«Цікава, што за бортам апынуўся Пуцін, які і ствараў карэйскі ядзерны арсенал, каб ён быў яго ядзерным афшорам. На гэты раз Пуціна «пракінулі» з ягонай звычайнай тактыкай: спачатку ствараць праблемы, а потым прапаноўваць свае паслугі для развязання праблемы. Амерыканцы і кітайцы абышліся без гэтага развязальніка», - адзначыў Піянткоўскі.

«Невыпадкова дзяржсакратар ЗША Майк Пампея пасля сустрэчы адразу ж паляцеў назад у Пекін дакладваць аб выніках. Кітайцам паводле многіх прычын таксама не патрэбна ядзерная Паўночная Карэя. Самая галоўная прычына - калі б амерыканцы прымірыліся з ядзернай Карэяй і перайшлі да такой жа палітыкі стрымлівання, як з Расеяй і Кітаем, то японцы неадкладна б сталі ядзернай дзяржавай. А Кітаю гэта вельмі непрыемна», - растлумачыў экспэрт.

Ён дадаў, што палітыку ЗША на ўкраінскім кірунку агучвае Курт Волкер, і яна - вельмі праўкраінская.

- «Трамп можа быць чымсьці карысны Пуціну ў дробязях. Але ў прынцыпе ён не можа павярнуць вектар дачыненняў да Крамля. Вось выдатны прыклад - 29 студзеня пасля таямнічага візіту трох вышэйшых чэкістаў з РФ яму ўдалося ўсю фінансавую інфармацыю дакладу Мінфіна ЗША (пра расейцаў, якія могуць трапіць пад санкцыі, - «Апостроф»), якая павінна была быць апублікаваная, перавесці ў сакрэтную частку. Але 6 красавіка былі замарожаныя актывы 24-х таварышаў Пуціна (расейскіх алігархаў і чыноўнікаў, - «Апостроф»), 5 з якіх - найбліжэйшыя паплечнікі, у тым ліку зяць, які з'яўляецца фармальным уладальнікам «Сургутнафтагаза», якім валодае Пуцін. Наступным крокам будзе канфіскацыя гэтых актываў.

І гэтая палітыка будзе прадаўжацца. Так, яна можа тармазіцца, у чымсьці змякчаццаь Трампам, але вектар не будзе зменены.

«На ўкраінскім кірунку, як я ўжо казаў, справамі даўно займаецца Волкер. А нядаўна адбылася яшчэ адна падзея - Пуцін зноў прызначыў Суркова галоўным перамоўшчыкам аб Украіне. Гэта дэманстратыўны жэст таго, што ён не пойдзе ні на якія саступкі. А Волкер хутчэй за ўсё не будзе размаўляць з Сурковым, бо выдатна яго зразумеў, правёўшы некалькі сустрэч. Ён ведае, што Суркоў - вайсковы злачынец. Ёсць жа запісы тэлефонных размоваў і электронныя перапіскі Суркова падчас так званай «расейскай вясны», дзе ён асабіста арганізоўваў беспарадкі і захопы дзяржаўных аб'ектаў», - дадаў Піянткоўскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках