27 красавiка 2024, Субота, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Насельніцтва Беларусі скарацілася на 7%

12
Насельніцтва Беларусі скарацілася на 7%

Беларусь трапіла ў спіс тых краін Еўропы, дзе прыросту насельніцтва даследчыкі наогул не зафіксавалі.

Праз перавагу смяротнасці над нараджальнасцю насельніцтва Беларусі скарацілася на 7%.

Пра гэта паведамляе DW.

Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з інстытута дэмаграфіі Аўстрыйскай акадэміі навук і Венскага цэнтра Вітгенштэйна.

Беларусь, акрамя таго, апынулася ў ліку тых краін Еўропы, дзе прыросту насельніцтва даследчыкі наогул не зафіксавалі.

Паводле звестак даследавання, з 1990 года дэмаграфічныя сітуацыі ў краінах Заходняй і Усходняй Еўропы развіваюцца проста процілегла.

Так, калі на захадзе Еўропы назіраецца прырост насельніцтва, то на ўсходзе і поўдні Еўропы ён, наадварот, скарачаецца.

Асноўнымі прычынамі дэмаграфічных змяненняў, на думку даследчыкаў служаць два фактары: натуральная дынаміка насельніцтва, гэта значыць, нараджальнасць і смяротнасць, а таксама міграцыя.

У краінах Усходняй і Паўднёвай Еўропы з 1990 да 2017 года назіраецца нізкая нараджальнасць і адток насельніцтва, а ў краінах Заходняй Еўропы - усё наадварот. Пры гэтым лідарам у агульным паказчыку прыросту насельніцтва стала Ірландыя (36%). Нямеччына - на адным з апошніх месцаў у гэтым рэйтынгу (4%).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках