1 траўня 2024, Серада, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Новая ізраільская ракета мяняе расстаноўку сіл у Сірыі

СМІ: Новая ізраільская ракета мяняе расстаноўку сіл у Сірыі

Ракета дазволіць Ізраілю збіваць цэлі ў зусім новых варунках.

У рамках плана развіцця вайсковага патэнцыялу, Ізраіль некалькі дзён таму абвясціў аб вытворчасці звышгукавой ракеты класа «паветра-зямля» Rampage, якая будзе выкарыстоўвацца супраць Сірыі ды Ірана, і зменіць вайсковы расклад сілаў, піша выданне almodon.com.

Са слоў інжынераў, ракета дазволіць Ізраілю атакаваць у зусім новых варунках. Яна можа быць устаноўлена на знішчальніках F-15, F-16 і F-35. Далёкасць дзеяння звышгукавой ракеты складае 90 міль. Траекторыя палёту ракеты карэктуецца праз бартавы GPS, што дазволіць запускаць яе ва ўсялякае надвор'е і ў кожны час дня. Інжынеры кажуць, што ракета - гэта ідэальная зброя для паразы мэт з высокай дакладнасцю ў святле росту напружанасці на Блізкім Усходзе.

Спецыяліст у сферы абароны і бяспекі Джозэф Трэвітык апублікаваў даследаванне аб ракеце на сайце «Драйв» (The Drive). Ён распавёў, што пры паступленні ракет на ўзбраенне ізраільскага войска, Ізраіль атрымае вялікія магчымасці, асабліва ў святле ягонай вайны з Іранам і «Хезбалой». У радыусе блізу 90 міль ізраільскія знішчальнікі з ракетамі Rampage з лёгкасцю змогуць наносіць ўдары па мішэнях ў Дамаску і яго ваколіцах з паветранай прасторы Ізраіля, не парушаючы паветраную прастору Лібана.

Пасля паступлення ракет на ўзбраенне, ізраільскія ВПС змогуць выкарыстаць новую тактыку падчас палёту над Лібанам або лібана-сірыйскай мяжой, якая дазволіць ізраільскім байцам, са словах Трэвітыка, уразіць цэлі паблізу стратэгічных гарадоў Хама і Хомс і, магчыма, нават Алепа на поўначы. Пры гэтым уздзеянне сірыйскіх і іранскіх сістэм СПА, якія ўсё больш пагражаюць ізраільскім вайскова-паветраным сілам, будзе мінімальным. Такім чынам, гіпатэтычна Ізраіль зможа нанесці ўдар па пазіцыях «Хезбалы» у сірыйскім горадзе Эль-Кусайр з уласнай тэрыторыі.

Выкарыстанне новых ракеты будзе таннейшым, чым запуск ракет Delilahs, якія Ізраіль выкарыстоўвае цяпер падчас авіяўдараў па Сірыі. Кампанія «ІМІ Сістэмс» (IMI Systems) заяўляе, што ракеты лепш за ўсё пасуюць для знішчэння нерухомых аб'ектаў, такіх як камандныя і камунікацыйныя цэнтры, вайсковыя базы, аэрадромы і іншыя каштоўныя палявыя аб'екты, абароненыя сістэмамі СПА. Са слоў Трэвітыка, кампанія «ІМІ Сістэмс» можа ўдасканаліць ракеты праз устаноўкі дадатковай сістэмай лазернага навядзення і палепшыць такім чынам магчымасці навядзення ракеты ў будучыні. Гэта дазволіць самалётам і войскам на месцах выкарыстоўваць зброю ў пашыраным дыяпазоне, што забяспечыць вялікую мабільнасць ракеты пры хуткай змене сітуацыі і дапаможа падтрымліваць агонь ці ўдары супраць ворагаў.

Кошт ракет больш важны паказчык з улікам вялікага аб'ёму патэнцыйных цэляў. У траўні 2018 года Ізраіль здзейсніў больш за 20 удараў па пазіцыях праіранскіх сіл у Сірыі, а таксама па сірыйскім СПА, якія спрабавалі збіць ізраільскія самалёты. Згодна з планамі Ізраіля, нізкі кошт новых ракет спрыяе павелічэнню нападаў па пазіцыях праіранскііх сіл і байцах «Хезбалы».

Са слоў Трэвітыка, цяпер Ізраіль імкнецца прыцягнуць кліентаў для куплі ракет. На ягоную думку, В'етнам можа быць патэнцыйным кліентам, бо такое ўзбраенне дазволіць яму кінуць выклік амбіцыям Пекіна ў Паўднёва-Кітайскім моры. Таксама Азербайджан можа быць зацікаўлены ў набыцці ракет, бо новая ізраільская ракета дасць яму магчымасць наносіць удары па цэлях у суседняй Арменіі са сваёй паветранай прасторы. Трэвітык мяркуе, што калі ізраільскія ВПС вырашылі шырока прадаваць новыя ракеты, то толькі пытанне часу, калі мы ўбачым, як ракеты выкарыстоўваюцца супраць цэляў у Сірыі. Калі ракеты будуць эфэктыўнымі ў Сірыі, то яны будуць прададзеныя і іншым замоўцам.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках