26 красавiка 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мацвей Ганапольскі: Сянцоў даў бой параду хлусні

2
Мацвей Ганапольскі: Сянцоў даў бой параду хлусні
МАЦВЕЙ ГАНАПОЛЬСКІ

А зброя ў яго толькі адна - ягонае ўласнае жыццё.

Пра гэта вядомы журналіст Мацвей Ганапольскі распавёў у эфіры «Эха Москвы»:

Хачу сказаць пра Сянцова. Сказаць хоць бы таму, што дапамагчы нічым не магу. Гісторыя з ім - гэта найбольш паказальны прыклад агіднай расейскай рэчаіснасці, замешанай на хлусні. Вось прасіў бы свет аб ягоным вызваленні, калі б ён быў злачынец? Думаю, не. А свет просіць. Але ў адказ пачынаецца хлусня, што ён расейскі грамадзянін - хоць ён ніколі ім не быў і быць не хоча. Другая хлусня - што ўлада не ўмешваецца ў вырак суда - ну, тут толькі дарэчы спытаць: а што гэта, расейскі суд, куды ўлада не ўмешваецца, ёсць такі? Далей усякая хлусня ад Маскальковай - што Сянцоў нават паправіўся на пару кілаграмаў, ягоную галадоўку цалкам можна назваць лячэбнай - ну, я нават не ведаю, гэта хлусня, або нейкі здзек за рысай чалавечнасці.

Ну, вось пра пуцінскую Расею тут усё зразумела, а вось пра Сянцова скажу так: перад намі чалавек, які, наколькі сведчаць факты, вызначыў даць бой гэтаму параду хлусні. А зброя ў яго толькі адна - ягонае ўласнае жыццё. Дык ацэнім гэта годна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках