27 красавiка 2024, Субота, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Альфа-Банк набывае беларускі «Хоўм Крэдыт»

Альфа-Банк набывае беларускі «Хоўм Крэдыт»
Фота: myfins.ru

Угода ўзгодненая Нацбанкам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Акцыянеры Альфа-Банка дасягнулі пагаднення з міжнароднай групай «Хоўм Крэдыт» наконт набыцця кантрольнага пакета акцый у даччыной структуры «Хоўм Крэдыт» у Беларусі – ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя “Хоўм Крэдыт”». Пра гэта tut.by апавялі ўдзельнікі рынку і пацвердзілі ў самім банку.

Угода ўзгодненая Нацыянальным банкам і Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Яна можа быць рэалізаваная ўжо ў чэрвені 2018 года.

«Пагадненне пацвярджае сур'ёзныя амбіцыі банкаўскай групы “Альфа-Банк” у далейшым росце банкаўскага бізнэсу ў Беларусі. За 2016–2017 гады актыўная кліенцкая база Альфа-Банка павялічылася ўдвая, і названая ўгода можа даць істотны імпульс для яе далейшага прыросту», – адзначылі ў Альфа-Банку (Беларусь).

«Набыццё старога партфеля [“Хоўм Крэдыту”] абмяркоўвалася з некалькімі банкамі. “Альфа” пагадзіліся», – сказаў прадстаўнік аднаго з банкаў.

У ліпені 2016 года «Хоўм Крэдыт» перастаў быць банкам і стаў нябанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй (НКФА), якая можа прывабліваць дэпазіты юрыдычных асобаў, ажыццяўляць валютна-абменныя аперацыі, факторынг і лізінг. НКФА не змагла прывабліваць уклады і дэпазіты фізічных асобаў, адкрываць і весці іхнія рахункі, а таксама ажыццяўляць крэдытаванне, эмісію і абслугоўванне плацежных картак.

Гэта стала чарговым этапам абвешчанага курсу акцыянераў Home Credit Group на трансфармацыю бізнэс-мадэлі ў Беларусі. Канчатковым бенефіцыярам кампаніі з'яўляецца чэшскі мільярдэр Пётр Кельнер, які ажыццяўляе кантроль праз зарэгістраваную ў Нідэрландах PPF Group NV.

У якасці спецыялізаванага раздробнага банка ХКБанк працаваў на беларускім рынку з 2007 года. На хвалі поспеху банк меў шырокую сетку ЦБП у шмат якіх гарадах Беларусі і гандлёвых партнёраў. Узмацненне жорсткасці умоваў выдачы так званых экспрэс-крэдытаў вымусіла банк падпарадкавацца патрабаванням заканадаўства і змяніць мадэль вядзення бізнэсу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках