26 красавiка 2024, Пятніца, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Пуціну моцна не пашанцавала

3
Карл Більт: Пуціну моцна не пашанцавала
КАРЛ БІЛЬТ

Былы прэм'ер-міністр Швэцыі апавёў пра ролю Паўночнай Еўропы, Балтыі і Украіны ў стрымліванні РФ.

Былы прэм'ер-міністр і былы міністр замежных справаў Швэцыі Карл Більт (Carl Bildt) заявіў фінскай тэлекампаніі «МТВ» (MTV), што роля органаў бяспекі ў вонкавай палітыцы Расеі вырасла.

«Цяпер гэтага стала больш. У Расеі сталі больш думаць пра бяспеку. Органы бяспекі, ФСБ і іншыя арганізацыі, бясспрэчна, падужэлі, і яны робяць такія дзеянні, якія негатыўна ўплываюць на перадумовы для супрацоўніцтва».

Більт, які цяпер знаходзіцца з візітам у Фінляндыі, – адзін са старшыняў Еўрапейскай рады ў міжнародных стасунках. Паводле ягоных словаў, дзеянні Расеі прыносяць шмат шкоды на Поўначы.

«Расея многіх падазрае ў шпіянажы, і таму супраца прасоўваецца вельмі дрэнна».

На Балтыцы ўсё спакойна

«Новая лінія Расеі, якая з'явілася пасля падзей ва Украіне і ў Крыме ў 2014 годзе, прывяла NATO ў краіны Балтыі. Расея вельмі зацікаўленая ў Прыбалтыцы, таму што гэта маршрут для вонкавага гандлю, і Расея хацела б усталяваць баланс на сваіх умовах», – кажа Більт.

«Расея таксама разумее, што дэманстрацыя сілы ў рэгіёне будзе азначаць, што супраць яе выступіць увесь Захад».

Більт прызнае, што дзеянні Расеі прадбачыць цяжка. Летам Расея папярэджвала Швэцыю пра тэст ракетаў комплексу «Іскандэр», якія цалкам могуць дасягнуць узбярэжжа Швэцыі.

«Мы не можам ведаць напэўна, што тэстуе Расея. Так, у Калінінградзе ў іх ёсць высакакласнае ўзбраенне, так што цалкам можа быць, што яны нешта адчуваюць».

Гісторыя не паўторыцца

Расея пачала ваенныя дзеянні ва Украіне неўзабаве пасля заканчэння сочынскай зімовай Алімпіяды ў 2014 годзе. Цяпер набліжаецца адкрыццё Чэмпіянату свету ў футболе, і Расея паспрабуе паказаць сябе ў выгодным святле.

Ці можа што-небудзь адбыцца пасля чэмпіянату?

«Тады Украіна распадалася, – нагадвае Більт. – Перад тым як збегчы з краіны, прэзідэнт забіў шмат людзей. Пуцін ацаніў момант як прыдатны і ўзяў Крым, але з вайной ва Украіне яму моцна не пашанцавала. Цяпер ніякіх прыкметаў магчымых крызісных сітуацый няма».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках