2 траўня 2024, Чацвер, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затапіла частку нядаўна рэканструяванай Рэвалюцыйнай

13
У Менску затапіла частку нядаўна рэканструяванай Рэвалюцыйнай
ФОТА: TWITTER

Сённяшні дождж стаў сапраўдным выпрабаваннем для пешаходнай зоны.

Пасля сённяшняга дажджу ў Менску затапіла частку нядаўна рэканструяванай вуліцы Рэвалюцыйнай. Пра гэта паведамляюць у сацсетках, піша tut.by.

На фота бачна, што падтапіла частку пешаходнай зоны на скрыжаванні Рэвалюцыйнай і Камсамольскай. МНС выехала на адпампоўку вады на адрас: Рэвалюцыйная, 7. Але яшчэ да прыезду ратавальнікаў яе адпампававала "Менская Спадчына".

ФОТА З ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА «МЕРЗКИЙ КОКОБАЙ»

Нагадаем, вуліцы Камсамольская і Рэвалюцыйная нядаўна рэканструявалі. Цяпер тут з'явілася пешаходная зона.

На пытанне, чаму ліўневую каналізацыю не схавалі пад зямлю, атрымалі адказ, што гэта вынікавала б павелічэнне тэрмінаў будаўніцтва і кошту. Паводле словаў Кохана, каб зрабіць адвод пад зямлю вадасцёкавай сістэмы, неабходна было пракласці пад зямлёй на глыбіні ад 1,4 да 2,5 метра сеткі ліўневай каналізацыі.

ФОТА З ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛА «МЕРЗКИЙ КОКОБАЙ»

Але пад вуліцай размешчаныя іншыя дзейсныя інжынерныя сеткі – вадаправод, каналізацыя, сеткі электразабеспячэння. І іх давялося б у месцах выхаду ліўневай каналізацыі дэмантаваць і перакладаць. Вазьміся будаўнікі за гэтыя працы – давялося б пракладаць дадатковыя сеткі для аб'ектаў, а на рэканструкцыю вуліцы спатрэбілася б нашмат больш часу.

Так выглядае ліўнёўка ў добрае надвор'е

ФОТА: ВАДЗІМ ЗАМІРОЎСКІ, TUT.BY

Так выглядит ливневка в хорошую погоду
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках