1 верасня 2026, aўторак, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Латвія ўвяла абмежаванні на тавары з Беларусі

Латвія ўвяла абмежаванні на тавары з Беларусі

Пад забаронай — беларускія кнігі, адзенне і цацкі.

З 1 верасня ў Латвіі пачала дзейнічаць забарона на імпарт шэрагу прамысловых тавараў з Беларусі і Расіі. Сярод іх — друкаваныя кнігі і газеты, адзенне, абутак, цацкі, гульні і спартыўныя тавары. Пра гэта паведамляе Delfi.

Дакладную дату пачатку дзеяння забароны вызначыў урад Латвіі. Адпаведныя правілы прыняў Кабінет міністраў у аўторак, 1 верасня.

Забарона датычыцца не толькі тавараў, што ўвозяцца непасрэдна з Беларусі і Расіі. Яна таксама распаўсюджваецца на прадукцыю беларускага і расійскага паходжання, якая трапляе ў Латвію праз іншыя краіны.

У пералік трапілі друкаваныя кнігі, газеты і іншая паліграфічная прадукцыя, адзенне і іншыя гатовыя тэкстыльныя вырабы, абутак, галаўныя ўборы, а таксама цацкі, гульні і спартыўныя прыналежнасці.

Як піша Delfi, мэта забароны — абараніць інтарэсы бяспекі Латвіі, скароціць магчымасці Беларусі і Расіі атрымліваць даходы ад экспарту тавараў, а таксама абмежаваць трапленне ў краіну расійскіх прапагандысцкіх матэрыялаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках