25 красавiка 2024, Чацвер, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, як высыпацца кожны дзень

8
Медыкі распавялі, як высыпацца кожны дзень

Простае правіла, каб адчуваць сябе бадзёрым раніцамі.

Прафесійная самнолаг, доктар медыцынскіх навук з Універсітэта Сіднэя Кармэл Харынгтан распавяла, чаму нават пасля васьмі гадзін сну многія адчуваюць сябе стомленымі і нявыспаны. Як піша orthodox.od.ua, эксперта цытуе The Daily Mail.

Паводле ейных слоў, галоўная памылка тых, хто сутыкаецца з падобнай праблемай - адсутнасць сталага рэжыму. Вельмі важна ўставаць і класціся спаць прыкладна ў адзін і той жа час, у адваротным выпадку якасць сну значна зніжаецца, падкрэслівае спецыялістка.

"Большасць людзей не разумеюць, што час, у які яны прачынаюцца, уплывае на час, калі яны змогуць заснуць", - адзначыла яна. Харынгтан патлумачыла, што ў момант, калі чалавек бачыць ранішняе святло, у мозгу спыняецца выпрацоўка мелатоніну, які рэгулюе дзённыя рытмы, і менавіта на гэтай часовай кропцы фіксуецца індывідуальны "біялагічны гадзіннік" чалавека.

Пры гэтым самнолаг адзначыла, што нязначныя адхіленні ад звыклага парадку дня ўсё ж магчымыя, аднак яны не павінны перасягаць 60 хвілін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках