27 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спартоўцам прызначаць стыпендыі з мясцовых бюджэтаў

7
Спартоўцам прызначаць стыпендыі з мясцовых бюджэтаў
ФОТА: БАБРУЙСКІ КУР’ЕР

Выплаты за 9–32 месцы на Алімпійскіх гульнях – да 1360 рублёў.

Урад Беларусі зацвердзіў парадак выплаты і памеры стыпендый спартоўцам за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, паведамляе pravo.by.

Пастанова Савета міністраў № 528 пачынае дзеянне з 19 ліпеня 2018 года, памеры выплатаў вызначаныя ў тарыфных стаўках першага разраду. З сакавіка 2018 года адна тарыфная стаўка першага разраду складае 34 рублі.

Стыпендыі вызначаюцца на тэрмін да 1 года і выплачваюцца штомесяц. Падставай для такіх выплатаў з'яўляюцца «дасягненні на афіцыйных спартовых мерапрыемствах планаваных вынікаў або вынікаў, вышэйшых ад запланаваных», у выпадку, калі атлетам ужо не прызначаная іменная стыпендыя Лукашэнкі ці Прэзідэнцкага спартовага клуба.

Стыпендыі выплачваюцца мясцовымі выканальнымі і распарадчымі органамі на падставе пастановаў адпаведных мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Пры наяўнасці ў спартоўца права на прызначэнне і выплату стыпендыі ў некалькіх дасягнутых спартовых выніках прызначэнне і выплата стыпендыі робяцца за адзін найбольш высокі спартовы вынік.

Памер стыпендыі з мясцовых бюджэтаў за 9–32-е месца на Алімпійскіх і за 4–8-е на Паралімпійскіх і Дэфлімпійскіх гульнях можа скласці да 40 тарыфных ставак першага разраду (1360 рублёў), за 4–8-е месца на Еўрапейскіх гульнях і 9–16-е на чэмпіянатах свету – да 30 ставак (1020 рублёў), за 7–12-е месца на чэмпіянатах Еўропы – да 25 (850 рублёў).

За 4–6-е месца на чэмпіянатах свету і Еўропы сярод моладзі стыпендыя можа скласці ад 15 (510 рублёў) да 25 тарыфных ставак першага разраду (850 рублёў).

За 4–6-е месцы тэнісістам на Кубку Дэвіса і Кубку федэрацый належыць да 20 тарыфных ставак першага разраду (680 рублёў).

За 1–3-е месцы ў першынствах і чэмпіянатах Беларусі атлетам належыць ад 5 тарыфных ставак першага разраду (170 рублёў) да 15 (510 рублёў).

Стыпендыі выплачваюцца спартоўцам у мэтах стварэння эфектыўных умоваў для арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і стымулявання дасягнення высокіх спартовых вынікаў на Алімпійскіх, Паралімпійскіх, Дэфлімпійскіх, Еўрапейскіх гульнях, чэмпіянатах свету і Еўропы, іншых афіцыйных спартыўных мерапрыемствах, – гаворыцца ў пастанове ўрада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках