3 траўня 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Хабенскі трапіў у базу ўкраінскага «Міратворцы»

6
Актор Хабенскі трапіў у базу ўкраінскага «Міратворцы»
КАНСТАНЦІН ХАБЕНСКІ

Расейскі актор парушыў межы Украіны пры наведванні акупаванага Крыма.

14 ліпеня расейскага актора Канстанціна Хабенскага ўнеслі ў базу звестак сайта «Міратворац». «Свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення ў захоплены расейскімі акупантамі Крым. Удзел у прапагандысцкіх мерапрыемствах Расеі (краіна-агрэсар)», - гаворыцца ў паведамленні.

На старонцы «Міратворцы» адзначаецца, што Хабенскі ў ліпені 2018 года браў удзел на паўвостраве ў фэсце «Пунсовыя ветразі «Артэка».

У сакавіку 2014 года Хабенскі заяўляў: «Я падтрымліваю Украіну і асуджаю [прэзідэнта РФ Уладзіміра] Пуціна». Сайт валанцёрскага цэнтра «Міратворац» дзейнічае з вясны 2014 года. Актывісты заяўляюць, што ўносяць у базу праекта памагатых тэрарыстаў Данбаса і тых, хто трапляў у акупаваны Крым насуперак украінскім законам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках