26 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Анікееў: ДАІшнікаў выкарыстоўваюць у палітычных мэтах

6
Барыс Анікееў: ДАІшнікаў выкарыстоўваюць у палітычных мэтах
Барыс Анікееў

Гомельскага абаронцу Курапатаў аштрафавалі чатыры разы за адзін дзень.

14 ліпеня пры пікетаванні забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол» і рэстарацыі «Паедзем-паядзім» у Курапатах гомельскага абаронцу Курапатаў Барыса Анікеева аштрафавалі чатыры разы, паведамляе гомельская «Вясна».

У чатырох выпадках супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі актывіста «ў парушэнні ПДР», яшчэ адзін пратакол складзены супраць яго за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

«З'яўляючыся пешаходам на прылеглай тэрыторыі да АЗС «Беларуснафта» Бараўлянскага сельскага савета, неабгрунтавана перашкаджаў руху транспартных сродкаў», - з такой матывіроўкай інспектар ДПС УУС Менаблвыканкама, ст. лейтэнант міліцыі Дзмітрый Вітушка выпісаў абаронцу Курапатаў чатыры пастановы пра штраф у адну базавую велічыню па кожнаму.

Пяты пратакол за «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства» будзе разглядаць суд менскага раёна. Акрамя Барыса Анікеева, у гэты дзень супрацоўнікі міліцыі склалі пратаколы і на іншых абаронцаў Курапатаў.

Актывіст адзначае, што ён як і іншыя пікетуе забаўляльную ўстанову не з мэтай магчымага парушэння закона, а дзеля прыпынення дзейнасці і закрыцця незаконна пабудованага забаўляльнага комплексу ў ахоўнай зоне ўрочышча Курапаты.

«Уважаю, што выкарыстанне супрацоўнікаў ДАІ ў гэтым безумоўна палітычным пераследзе з'яўляецца неадпаведным тым мэтам, якія стаяць перад беларускай міліцыяй, на якую ўсклалі адказнасць за выкарыстанне службовых паўнамоцтваў супраць мірных грамадзян», - заявіў Анікееў.

Нагадаем, на ўдзельнікаў пратэстных акцый у Курапатах ужо аформлена больш за 70 адміністрацыйных пратаколаў, звязаных з абвінавачваннем «у парушэнні ПДР», «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі» і ў парушэнні парадку «правядзення масавых мерапрыемстваў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках