20 красавiка 2024, Субота, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі прапанавалі Расеі вярнуць ёй Выбарг

30
У Фінляндыі прапанавалі Расеі вярнуць ёй Выбарг
ФОТА: WIKIPEDIA

Фінскія журналісты прапанавалі Крамлю адмовіцца ад таталітарнага мінулага.

Найбуйнейшая фінская газета Helsingin Sanomat адзначыла прыезд расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна адкрытым лістом да яго. Журналісты заклікаюць Расею вярнуць Фінляндыі Выбарг. Пра гэта паведамляе ivbg.ru.

«Паважаны прэзідэнт Расеі, на гасціннай фінскай зямлі перад вамі адкрываецца ўнікальная магчымасць у прысутнасці прэзідэнта ЗША паказаць дабрыню намераў вашай дзяржавы. Надышоў час спыніць тэрытарыяльныя прэтэнзіі і пацвердзіць, што сённяшняя Расея цалкам адмаўляецца ад свайго таталітарнага мінулага», - гаворыцца ў звароце, падпісаным журналістам Томі Салоненам.

16 ліпеня ў Хельсінкі праходзіць сустрэча прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа.

Выбарг увайшоў у склад Расеі ў 1940 годзе ў выніку савецкай агрэсіі супраць Фінляндыі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках