25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у сацыяльных сетках каментуюць працу скандальнага завода ў Светлагорску

4
Як у сацыяльных сетках каментуюць працу скандальнага завода ў Светлагорску
ФОТА: SN.BY

Завод беленай цэлюлозы ўжо які месяц уваходзіць у пералік тэм, якія найбольш абмяркоўваюцца ў Светлагорску і ваколіцах.

Пра яго гавораць на вуліцах, у паліклініках, крамах, але больш за ўсё - у інтэрнэце. Як каментуюць працу ЗБЦ карыстальнікі сацыяльных сетак - у кароткім аглядзе «СН».

Новая хваля дыскусій паднялася пасля паведамлення аб тым, што пусканаладачныя работы пачнуцца раней, чым запланавана. Вестку ўспрынялі з асцярогай: успаміналі «пабочныя эфекты», што суправаджалі першую спробу запусціць прадпрыемства.

Некаторыя заклікалі светлагорцаў быць пільнымі. Так, напрыклад, удзельніца супольнасці «СН» у «Аднакласніках» прапаноўвала жыхарам раёна паведамляць пра «нават не моцны тухлы ці хімічны смурод».

Цяпер завод запушчаны: пусканаладачныя работы ідуць ужо на працягу некалькіх дзён. Увесь гэты час «гараджане знаходзіліся ў нясцерпным чаканні чарговага смуроду, хвалюючыся прынюхваліся ў адкрытыя фортачкі», піша Мірон Марковіч, які пакінуў каментары адразу ў некалькіх светлагорскіх групах у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Ці суправаджаецца гэтым разам праца ЗБЦ выкідам смуродных газаў? Меркаванні падзяліліся.

Напружанае чаканне непрыемнасцяў ад новага прадпрыемства заўважна па рэакцыі светлагорцаў на любую неспадзяваную падзею ў горадзе. Некаторыя, напрыклад, прыпісалі ЗБЦ шум ад ахоўных клапанаў на ЦЭЦ, якія спрацавалі мінулай ноччу. У іншых карыстальнікаў такія здагадкі выклікалі ўсмешку.

Акрамя невялікіх каментароў у сацыяльных сетках сустракаюцца і цэлыя «эсэ». Карыстальнік Facebook пад нікам Peter Burg напісаў вялікі допіс, у якім ён надаў увагу таму, як фармаваліся і мяняліся меркаванні жыхароў Светлагорскага раёна аб новым прамысловым прадпрыемстве. Між іншым, ён кажа, што падчас першага запуску ЗБЦ у грамадстве разгарнуўся «маштабны спектакль, у якім ёсць Злыдзень (завод беленай цэлюлозы і прыхільнікі яго будаўніцтва), Ахвяра (насельніцтва горада і раёна) і, вядома ж, Збаўца (асобныя грамадзяне...)». Аўтар таксама адзначае, што «ўзмоцнена драматызуючы сітуацыю ў горадзе перад заходнімі краінамі, атрымалася «дамагчыся» таго, што наш рэгіён страціў пэўную інвестыцыйную прывабнасць у вачах замежных дзелавых партнёраў». Дарэчы, гэта адзіны допіс на яго старонцы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках