6 траўня 2024, панядзелак, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі ствараць электронную базу «дармаедаў»

59
У Беларусі пачалі ствараць электронную базу «дармаедаў»
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Сістэма пачне працаваць ужо з верасня.

На сайце Міністэрства працы з'явілася праграма, з дапамогай якой чыноўнікі будуць шукаць незанятых у эканоміцы грамадзян, піша «Салiдарнасць».

З дапамогай праграмы, распрацаванай на замову міністэрства, беларускія дзяржорганы і камерцыйныя арганізацыі з верасня будуць перадаваць інфармацыю аб сваіх супрацоўніках.

Напрыклад, дзяржаве трэба будзе перадаць імёны занятых работнікаў, іх пашпартныя звесткі, а таксама інфармацыю аб месцы рэгістрацыі.

Цягам трох месяцаў Мінпрацы разлічвае такім чынам стварыць спіс беларусаў, занятых у эканоміцы. Найбольш імаверна, што грамадзяне, якія не патрапілі ў спіс, будуць аўтаматычна ўважацца за незанятых, гэта значыць, тэарэтычна належаць да катэгорыі «дармаедаў».

Нагадаем, Лукашэнка даручыў чыноўнікам стварыць базу незанятых у эканоміцы беларусаў у рамках абноўленага дэкрэта супраць «дармаедаў». Мяркуецца, што людзі, не задзейнічаныя ў эканоміцы, будуць цалкам аплачваць нададзеныя дзяржавай паслугі, у тым ліку аховы здароўя, ЖКГ.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках