27 красавiка 2024, Субота, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Асабіста я да абароны падрыхтаваны

2
Ігар Комлік: Асабіста я да абароны падрыхтаваны
ІГАР КОМЛІК

Суд над лідарамі прафзвязу РЭП пачнецца ўжо 30 ліпеня.

«Сёння прыйшла позва з суду Савецкага раёну Менску, у якой паказана, што на першае паседжанне ў суд трэба з'явіцца 30 ліпеня», - распавёў сайту palitviazni.info бухгалтар незалежнага прафзвязу РЭП Ігар Комлік.

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць яго і старшыні прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча паводле ч.2 арт.243 крымінальнага кодэксу Беларусі («ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва значнай суме»). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Лідарам прафзвязу РЭП пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

18 чэрвеня пракуратура перадала «справу прафзвязаў» у суд Савецкага раёну Менску.

«Асабіста я да суда маральна падрыхтаваны, хоць, натуральна, цяжка рабіць нейкія прагнозы, - кажа Ігар Комлік. - Мы ж бачым, як улада адносіцца да апанентаў у сваіх ацэнках. Калі я паспрабаваў прыцягнуць да адказнасці тых, хто на Інтэрнэт-рэсурсах піша пра мяне розную хлусню, то знайсці вінаватых не ўдалося. Такім чынам, адным можна спакойна парушаць закон, а тых, хто яго прытрымліваецца, можна пры жаданні з лёгкасцю зрабіць злачынцамі. У мяне няма сумневаў, што гэта справа палітычнага характару, а значыць, і пастанова будзе палітычнай. Прымем яе такой, якой яна будзе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках