27 красавiка 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія работнікі ў Польшчы змогуць перавозіць на сталае месца жыхарства ўсю сям'ю

31
Беларускія работнікі ў Польшчы змогуць перавозіць на сталае месца жыхарства ўсю сям'ю

Гэта можна зрабіць пасля года пражывання і працы ў краіне.

Праз год легальнага пражывання і працы паводле дазволу гастарбайтэры з Арменіі, Грузіі, Малдовы, Украіны, Расеі і, у тым ліку, беларускія грамадзяне, змогуць перавезці да сябе сваіх сваякоў, паведамляе польскі рэсурс аб працы і кар'еры gazetaprawna.pl.

Для гэтага польскія ўлады збіраюцца ўнесці ў закон аб працоўных мігрантах адпаведныя змены.

Але прывезці сваю сям'ю змогуць не ўсе запар замежныя работнікі, а толькі тыя, хто працуе на дэфіцытных спецыяльнасцях «пажаданых для эканомікі Польшчы». Спіс такіх прафесій у гэты момант дапрацоўваецца і неўзабаве будзе афіцыйна апублікаваны.

Экспэрты кажуць, што на практыцы такі сямейны пераезд з усімі фармальнасцямі будзе займаць ад 1,5 да 3 гадоў.

Нагадаем, што на сёння за мяжой працуе больш за мільён беларусаў.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках