18 траўня 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяўчына, якую бацька ўзяў у закладніцы: Трымалі, выпусцілі, жывая

27
Дзяўчына, якую бацька ўзяў у закладніцы: Трымалі, выпусцілі, жывая
ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО

Меркаваны матыў захопу закладніцы ў банку ў Заслаўі звязаны з унутрысямейнымі канфліктамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба СК Беларусі. Сама ж дзяўчына ўжо дома, піша tut.by. «Жывая, але не радая, што памёр ён», - кажа яна.

Сёння аддзяленне «Белінвестбанка», дзе ўчора Сяргей К. узяў у закладніцы 23-гадовую дачку Дар'ю, працуе ў штатным рэжыме. Праўда, ніхто з супрацоўнікаў не гатовы ў падрабязнасцях успамінаць здарэнне. Супрацоўніцы банка тэлефануюць ўпраўляючаму, але ён таксама адмаўляецца даваць якія-небудзь каментары.

Аддзяленне банка знаходзіцца ў адным будынку з кавярняй, гатэлем і прыватнай кампаніяй. У гатэлі кажуць, што ўдзень да іх прыйшлі з міліцыі і папрасілі нікуды не выходзіць. Яны так і прасядзелі да вечара.

Дзяўчына, якая была закладніцай, ужо дома. Кажа, што гутарыць з журналістамі ў яе няма «ні сіл, ні жадання».

- Таму што вельмі шмат бруду вылілі вашы калегі, напісалі поўнае трызненне, не расследаваўшы і не даведаўшыся. Навошта мне нешта распавядаць? Галоўнае, што ведаю я, што адбылося, і ведаюць тыя людзі, якім трэба, ведаюць праваахоўныя органы.

- Вас так доўга трымалі ў банку...

- Ён трымаў, выпусцілі, жывая.

На развітанне дзяўчына дадае, што «не рада, што памёр ён».

Мясцовыя распавядаюць, што «бацька гадаваў Дар'ю адзін, моцна яе любіў, і ўнука таксама - на рыбалку з ім ездзіў».

Тым часам управа Следчага камітэта Менскай вобласці прадаўжае ўстанаўліваць абставіны здарэння ў аддзяленні банка. Папярэдняе расследаванне крымінальнай справы паводле п.3 ч.2 арт.291 (Захоп закладніка, учынены гвалтоўна, небяспечны для жыцця і здароўя пацярпелага) даручана следчай групе, паведамляе СК.

Прадаўжаюцца агляды, выемкі, допыты сведак, усіх задзейнічаных удзельнікаў, вывучаюцца канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, збіраюцца характарыстыкі. Прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку судова-медыцынская ў дачыненні да пацярпелай, пасмяротная псіхолага-псіхіятрычная ў дачыненні да нападніка, генатыпаскапічная, біёлага-генетычныя, а таксама наконт канфіскаванай прылады злачынства.

Нагадаем, учора ў будынку гатэля на вуліцы Савецкай у Заслаўі ў памяшканні банка мужчына ўзяў закладніцу. Пазней міліцыя паведаміла, што ліквідавала 46-гадовага нападніка і вызваліла закладніцу. 23-гадовая дзяўчына, паводле папярэдніх звестак, цяжарная. Яна не пацярпела.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках