27 красавiка 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрыроды шукае ў Беларусі золата, медзь і плаціну

54
Мінпрыроды шукае ў Беларусі золата, медзь і плаціну

У Мінпрыроды заявілі, што ў Беларусі «выяўленыя праявы золата».

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў, начальнік упраўлення геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб сёння на прэс-канферэнцыі распавёў пра пошук у Беларусі золата, медзі, плаціны і ўранавых руд, паведамляе БелТА.

«Што тычыцца пошукаў золата на тэрыторыі Беларусі, такія працы праводзіліся паводле праграмы асваення радовішчаў карысных выкапняў і развіцця мінеральна-сыравіннай базы Беларусі на 2011-2015 гады. Былі пошукавыя працы ў Стаўбцоўскім раёне Менскай вобласці, паводле вынікаў якіх выдзелены перспектыўны ўчастак Зуберава. На досыць вялікіх глыбінях - ад 300 да 500 м - выяўленыя праявы золата. Цяпер неабходна правесці поўны цыкл геолагаразведачных работ. Гэты ўчастак унесены ў пералік прапанаваных для перадачы ў канцэсію для падпісання дамовы з канцэсіянерам аб пошукавых работах і папярэдняй выведцы. Канцэсіянераў пакуль не знойдзена», - сказаў Васіль Колб.

Усяго ў пераліку 15 аб'ектаў, якія прапаноўваюцца для перадачы ў канцэсію. Апошнім у траўні 2018 гадоў у яго было ўключанае радовішча гаручых сланцаў Тураўскае, размешчанае ў Столінскім і Жыткавіцкім раёнах. «На жаль, на гэты момант ніводнага канцэсіянера няма. Мы распрацавалі канцэсійныя прапановы па тых чатырох аб'ектах, за якія адказнае Мінпрыроды. Думаю, альбо ў канцы гэтага года, альбо ў пачатку наступнага адбудзецца конкурс», - дадаў прадстаўнік Мінпрыроды.

«Апроч золата, на тэрыторыі Беларусі ёсць праявы медзі і плаціны. Плаціна зафіксаваная на ўчастку Зуберава, - адзначыў Васіль Колб. - Ёсць таксама перспектывы выяўлення радовішчаў уранавых руд. Плошчы, былі выяўленыя яшчэ гадоў 20 таму, але далейшыя работы выяўлення радовішчаў прыпыненыя ў сувязі з тым, што яны дастаткова стратныя і патрабуюць добрага эканамічнага абгрунтавання».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках