3 траўня 2024, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Беластокам праходзіць «Басовішча 2018» (Відэа, онлайн)

1
Пад Беластокам праходзіць «Басовішча 2018» (Відэа, онлайн)
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Сёння ва ўрочышчы Борык у Гарадку праходзіць 29-ы польска-беларускі фэст.

На сцэну выйдуць такія легенды беларускай музыкі, як «Крамбамбуля», «Neuro Dubel», «:B:N:», «НагУаль». Таксама выступіць адзін з самых папулярных польскіх гуртоў «Lao Che», перадае «Белсат».

Уваход на фэст вольны, праўда, ёсць невялікая аплата за месца ў намётавым лагеры.

Таксама сёлета будзе шмат «свежай крыві»: гурты «Петля Прістрастія», «Разбітае сэрца пацана», «The Glitchhh», «Teleport». Сярод іншых будзе і віленскі гурт «Will'n'ska».

Традыцыя «Басовішча» - удзел гуртоў з Падляшша. Сёлета гэта будуць «Monroe's Mysterious Death», «ILO&Friends» ды «Ostrov».

Акрамя канцэртаў у рамках фэсту будуць праходзіць іншыя імпрэзы. Падрыхтаваная БАС-зона: тут можна пасядзець, пагаварыць, пры выпадку пазнаёміцца са стэндамі крам «Модная цішотка», «Мой родны кут», «imbryk.by».

У суботу а 12:00 у БАС-зоне адбудзецца падзея для дзяцей «Joanna Troc (Teatr Czrevo)», а 17:00 выступіць гурт «Błękitny Nosorożec».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках