3 траўня 2024, Пятніца, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менскім моры і Драздах вада стала яскрава-зялёнай

8
На Менскім моры і Драздах вада стала яскрава-зялёнай

Што адбылося?

У рэдакцыю tut.by звярнуліся чытачы і распавялі, што вада ў вадасховішчы Драздах і ў Менскім моры афарбавалася ў зялёны колер. Журналісты высвятлялі, што адбылося.

- Вада зялёная. Качкі ў фарбе. Трава на беразе таксама, - піша чытачка Марына, паведамляючы пра сітуацыю на Драздах каля рэстарацыі «Урарту».

Атрымаць каментар ад камітэта прыродных рэсурсаў не выйшла - працоўны дзень ужо скончыўся.

На старонцы школы сёрфінгу Extreme, якая працуе на Менскім моры, сёння таксама з'явілася фатаграфія з зялёнай вадой.

Гаспадар школы распавёў, што ў гэты час года ён назірае такую выяву ўжо блізу 40 гадоў. А на Менскім моры ён працуе ўлетку штодзень.

- Гэта не экалагічная катастрофа, вядома. Дакладней, яна ў чымсьці ёсць, бо рыба трохі дохне. Такое адбываецца не праз выкіды ў ваду. Гэта штогадовае цвіценне, працэс размнажэння багавіння. Да такога стану ваду даводзіць адсутнасць ветру і спякотнае надвор'е. Тут жа стаялая вада - і падвышаная тэмпература прыводзіць да гэтага.

Нагадаем, што ў ліпені ў 2014 годзе мы пісалі пра падобную гісторыю ў Новалукомлі. Тады возера ля найбуйнейшай цеплаэлектрастанцыі пабралася дзіўнымі плямамі і таксама стала сіне-зялёным.

Тады ў Чашніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў патлумачылі, што такая з'ява можа быць вынікам тэмпературнага скачка за апошнія некалькі дзён. Цёплае надвор'е разам са звычайным нагрэвам вады ад працы ГРЭС магла выклікаць імклівае размнажэнне сіне-зялёнай водарасці. Прасцей кажучы, «цвіценне» вады.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках