27 красавiка 2024, Субота, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Новага замка ў Гародні выяўлены падмурак будынка 12 стагоддзя

2
На тэрыторыі Новага замка ў Гародні выяўлены падмурак будынка 12 стагоддзя

Знаходку ўжо называюць археалагічнай сенсацыяй.

На тэрыторыі Новага замка ў Гародні выяўлены падмурак будынка 12 стагоддзя. Як мяркуецца, гэта царква Ўваскрэсення. Раней у Беларусі нідзе не знаходзілі такой шчыльнай культавай забудовы 12 стагоддзя. На невялікай адлегласці адзін ад аднаго знаходзіліся адразу 4 храмы. Усе з аднаго будаўнічага матэрыялу - плінфы, піша tvr.by.

Суправаджальная археалогія - сусветная практыка, калі падчас будаўнічых работ на аб'екты запрашаюцца археолагі для збору артэфактаў і вывучэння культурна-гістарычных напластаванняў. Менавіта суправаджальны характар насілі раскопкі на тэрыторыі Новага замка ў Гародні.

Плінфа, маёліка і галаснікі паказвалі на тое, што знойдзены падмуркі культавага будынку. Гэта тыя ж матэрыялы, з якіх будавалі знакамітую Каложскую царкву. Галаснікі - керамічныя пасудзіны, якія ўмуроўваліся ў сцены для акустыкі і для палягчэння вагі пабудовы. Толькі з аднаго шурфа было вынята больш за 10 кілаграмаў галаснікоў.

Спробы знайсці гэтую царкву рабіліся неаднаразова. Тым больш што сляды храма сустракаліся паўсюль. У даследнікаў не згасала надзея выявіць сакральную святыню, будаўніцтвам якой, як і Каложы, хутчэй за ўсё, кіраваў дойлід Пётр Міланэг. На падмурку будынка археолагі напароліся на глыбіні 160-170 сантыметраў. Гэта так званая праектаваная глыбіня. На тэрыторыі побач з каралеўскай ўязной брамай ідзе пракладка камунікацый да Старога замка.

Тэрыторыя, на якой выяўленыя падмуркі 12 стагоддзя, уважаецца за зонупершай ахоўнай катэгорыі. Усе земляныя работы тут праводзяцца ўручную, ніякай будаўнічай тэхнікі. Археолагі меркавалі выявіць тут і рэшткі сярэднявечнага горада. Калі б яны былі знойдзеныя, то праект цеплатрасы неабходна было б перарабляць.

Таўшчыня непашкоджанага культурнага пласта складае блізу 20-30 сантыметраў. І тут сустракаюцца знаходкі 11-12 стагоддзяў. Блізу 90 свінцовых таварных пломбаў знойдзена на тэрыторыі паўтара на паўтара метра. Яшчэ ніколі дагэтуль не знаходзілі такую колькасць пломбаў на такім маленькім пляцы зямлі. Яны дазволяць выявіць гандлёва-эканамічныя кантакты старажытнай Гародні.

Цяпер рэшткі старажытнага храма закансервуюць. У будучыні, магчыма, яны стануць музейнай экспазіцыяй. Для іх адкрыцця трэба арганізоўваць археалагічную экспедыцыю. Спатрэбіцца не адзін сезон, а ён у археолагаў вельмі кароткі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках