19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму Беларусь не паўторыць польскі эканамічны цуд

10
Чаму Беларусь не паўторыць польскі эканамічны цуд

Тры «ляжалыя камяні» беларускай эканомікі.

У ліпені вядомы эканаміст Сяргей Чалы пахваліў малы і сярэдні бізнэс Беларусі, які, на ягоную думку, хутка выходзіць з крызісу.

Эканаміст намякнуў, што беларускія прадпрымальнікі цалкам маглі б паўтарыць поспех сваіх польскіх калегаў, якія ў пачатку 90-х уратавалі Польшчу з эканамічнай прорвы, і ператварылі ў сучасную паспяховую краіну, піша «Салідарнасць».

Праўда, перашкаджаюць гэтаму сякія-такія «але».

Ёсць тры прычыны, якія зводзяць на нішто ўсе намаганні беларускіх бізнэсмэнаў.

Першая – неэфектыўная дзяржуласнасць. У Польшчы гэтую праблему развязалі адной з першых: больш за 8,4 тысячы польскіх дзяржаўных прадпрыемстваў былі ўключаныя ў працэс трансфармацыі формы ўласнасці – і ўжо да чэрвеня 1998 г. 80% з іх сталі прыватнымі прадпрыемствамі. Больш эфектыўнымі і працоўнымі на рынкавых умовах

У Беларусі ж дагэтуль працуе больш за 3,5 тысячы прадпрыемстваў, якія так ці інакш адносяцца да дзяржаўнай уласнасці. Значная частка з іх стала патрабуе падсілкоўвання: у выглядзе датацый, ільготных крэдытаў, спісання старых пазык. Кожны год беларускі бюджэт выдаткоўвае мільярды на падтрымку неэфектыўных прадпрыемстваў – у выніку гэтая нагрузка кладзецца на плечы малога і сярэдняга бізнэсу, замінаючы яму развівацца.

Другая – нізкія тарыфы. Польскія ўлады адразу пасля пачатку «шокавых» рэформаў павялічылі тарыфы ў чатыры разы. Палякам было прапанавана плаціць за камунальныя паслугі паводле рынкавага кошту – усё гэта дазволіла ўсталяваць канкурэнтныя расцэнкі для бізнэсу, які пачаў ствараць новыя працоўныя месцы.

Беларусь застаецца адной з нешматлікіх краінаў у Еўропе, дзе дзейнічае «сацыяльная» мадэль, пры якой прамысловасць бярэ ўсю нагрузку на сябе, забяспечваючы насельніцтву больш нізкія тарыфы. У выніку прадпрыемствы становяцца неканкурэнтаздольнымі на сусветным рынку, а беларусы атрымліваюць невысокія заробкі, якіх ледзь хапае на аплату жыровак.

І, нарэшце, трэцяя прычына, якая перашкаджае беларускаму бізнэсу ўратаваць краіну з эканамічнага балота – менталітэт улады.

У Польшчы, як і ў любой іншай краіне са свабоднай рынкавай эканомікай дзейнічае простае сакрэтнае правіла: усё, што не забаронена – дазволена. У нашай краіне даўно існуе супрацьлеглае правіла, пры якім робячы нешта новае, не прадугледжанае рамкамі закона, бізнэс увесь час рызыкуе нарвацца на адказ з боку кантралёўных органаў.

Палякі хутка зразумелі, што свабода – гэта галоўны ключ да эканамічнага росту. А вось калі беларусы, нарэшце, адмовяцца ад славутай стабільнасці дзеля развіцця краіны – гэта, як той казаў, пытанне на мільён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках