19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі ў гэтым годзе каштуе навучанне ў БДУ

5
Стала вядома, колькі ў гэтым годзе каштуе навучанне ў БДУ
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

БДУ апублікаваў кошт навучання на 2018/2019 навучальны год.

Стала вядома, колькі ў гэтым годзе каштуе навучанне ў БДУ. Навучальная ўстанова апублікавала кошты дзённай і завочнай формы навучання, піша БелТА.

Так, да прыкладу, на 1-3 курсах на спецыяльнасцях "міжнароднае права", "правазнаўства", "эканамічнае права" кошт навучання складае 3575 рублёў за год. На эканамічным факультэце кошт навучання складае 3467 рублёў, на біялагічным - 3223, на факультэце практычная матэматыка і інфарматыкі - 2964.

Танней за ўсё вучыцца на сацыяльнага работніка, а таксама на філфаку (расейская і беларуская філалогія) - 2354.

Вядомыя і кошты на навучанне на 1-3 курсах завочнага аддзялення на большасці факультэтаў - гэта 1262 рублі за год.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках