19 траўня 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Mail апублікавала фота раскошнага самалёта Пуціна

42
The Daily Mail апублікавала фота раскошнага самалёта Пуціна
ФОТА: DAILYMAIL.CO.UK

Унутры судна можна ўбачыць залатую прыбіральню, ложак каралеўскіх памераў, спартыўную залу і многае іншае.

У інтэрнэце апублікавалі здымкі раскошнага самалёта прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна.

Адпаведныя здымкі апублікавала выданне The Daily Mail, піша apostrophe.ua.

Адзначаецца, што кіраўнік Крамля мае ў сваім распараджэнні чатыры прыватныя самалёты, у тым ліку авіялайнер Іл-96, кошт якога складае амаль 380 млн фунтаў (13,5 млрд грыўняў). Авіясудна мае адмысловую сістэму, якая робіць яго не такім прыкметным для радараў, і палепшанай сувяззю.

Са звестак выдання, самалёт Пуціна мае пашыраны фюзеляж і вялікую даўжыню. Хоць экстэр'ер мае той жа выгляд, як і базавая мадэль, аднак салон яго ўпрыгожаны габеленамі і залаты аздабленнем.

Так, усярэдзіне судна можна ўбачыць залаты туалет, ложак каралеўскіх памераў, спартыўную залу, раскошную ванную, прасторны офіс і вялікую колькасць розных аздоб - да прыкладу, у канферэнц-зале стол мае залатое пакрыццё, а вакол яго крэмавыя скураныя крэслы.

Фото: dailymail.co.uk
Фото: dailymail.co.uk
Фото: dailymail.co.uk
Фото: dailymail.co.uk
Фото: dailymail.co.uk
Фото: dailymail.co.uk
ФОТА: DAILYMAIL.CO.UK
ФОТА: DAILYMAIL.CO.UK
Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках