19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне хочуць палегчыць пошук працы грамадзянам краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

3
У Нямеччыне хочуць палегчыць пошук працы грамадзянам краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

Пад канец 2018 года кааліцыя ў Бундэстагу мерыцца прыняць закон, які будзе рэгуляваць іміграцыю ў Нямеччыну.

Урад Нямеччыны плануе палегчыць пошук працы для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі звяз (ЕЗ). Пра гэта паведамляе DW.

Паведамляецца, што міністр працы краіны Губэртус Гайль прапанаваў выдаваць замежнікам без вышэйшай адукацыі візы на шэсць месяцаў для пошуку працы ў сфэрах, дзе Нямеччыне не стае працоўнай сілы, напрыклад, догляд паджылых людзей. Замежнікі, якія маглі б такім чынам шукаць працу ў Нямеччыне, не будуць мець права на атрыманне сацыяльных выплат.

Паводле звестак выдання, пад канец 2018 года кааліцыя ў Бундэстагу мае на мэце прыняць новы закон, які будзе рэгуляваць іміграцыю ў Нямеччыну спецыялістаў, якіх у краіне бракуе. Новы закон мае стварыць магчымасці для людзей без вышэйшай адукацыі. Такім чынам урад імкнецца таксама скараціць плынь нелегальных мігрантаў. Канцлерка Ангела Мэркель днямі назвала такі закон "цэнтральным праектам" урада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках